Вовлечение детей в культуру через фольклор

Вовлечение детей в культуру через фольклор

Захапленне

У свеце паданняў ды міфаў

Настаўніка абслугоўваючай працы спецшколы-інтэрната Алену Стром у педагагічных колах Асіповіччыны ведаюць як рукадзельніцу, майстрыху, якая з нічога можа стварыць казку. Яна валодае мноствам розных тэхнік мастацкай дзейнасці. Зараз працуе над праектам паводле беларускай міфалогіі.

— Калі ў мае рукі трапіла кніга “Чароўны свет”, ілюстрацыі да якой зрабіў Валерый Славук, зразумела, што не хачу развітвацца з яе героямі, — успамінае Алена Леанідаўна. А таму вырашыла іхажывіць”. Так адзін за адным з’явіліся Лазавік, Жэўжык, Дамавік з Дамавухай, Балотнік і іншыя міфалагічныя персанажы.

У новым праекце майстрыха змагла спалучыць абедзве свае адукацыі — швачкі і гісторыка, што адлюстравалася ў рабоце без лякал, якасці выканання лялек і іх адпаведнасці творам фальклору. Выкарыстоўвае натуральныя тканіны, але не сучасную фабрычную льняную, а саматканую бабуліну. Нават часам знарок бярэ працёртыя лапікі, каб больш натуральна выглядалі. Рагожа, пакулле, мешкавіна, салома і драўніна — у справу ідуць звыклыя і зразумелыя прашчурам матэрыялы. Сёе-тое прыносяць і калегі, праводзячы “рэвізію” куфараў і гарышчаў у вёсках, дзе пражываюць родныя. Дарэчы, драўляную частку вырабаў выконвае муж Алены.

Акрамя цікавасці і захаплення гэтымі сімпатычнымі “асобамі”, у рабоце дапамагаюць добрыя веды гісторыі і фальклору, а таксама жаданне бліжэй пазнаёміць з імі сваіх выхаванцаў. Кожная лялька — гэта сумесная работа педагога і дзяцей. Канечне, па прычыне сваіх асаблівасцей рабяты не могуць самастойна асвоіць увесь цыкл ад раскройвання тканіны да гатовага вырабу, але ахвотна дапамагаюць у выкананні асобных аперацый, а заадно і слухаюць цікавыя легенды ды паданні, развіваючы адначасова слыхавое ўспрыманне, кругагляд і дробную маторыку рук, што для іх вельмі важна. А таксама знаёмяцца з разнастайнасцю выяўленчых прыёмаў і тэхнік, а гэта вялікая колькасць швоў, вышыўка, мярэжка, паперапластыка, валянне з воўны…

Дарэчы, гэтая “вясёлая кампанія” — не адзіны праект Алены. Як любы творчы чалавек, пастаянна шукае нешта новае. Знаходзіць, знаёміцца, вывучае, асвойвае, замацоўвае, дзеліцца з іншымі — менавіта так адбывалася не раз. І пры стварэнні алмазных вышывак, і серыі абярэгаў, і цыбатых лялек, і многіх іншых работ, якія ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе “Калядная зорка”, выставе “Вясёлкавы карагод”, інклюзіўным творчым фестывалі “Пульс жыцця”, выстаўляліся ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Але міфалагічныя істоты найбольш запалі ў душу. Як прызнаецца майстрыха, кожная з іх мае сваю натуру, а яшчэ яны —як звязуючае звяно з бабуляй Люняй Ігнатаўнай, якая перадала ўнучцы сваё захапленне рукадзеллем і “залатыя рукі”. А заадно любоў да малой радзімы, цікавасць да яе мінуўшчыны і перажыванне за будучыню, павагу да людзей і клопат пра блізкіх.

Зараз Алена Леанідаўна разам са сваімі выхаванцамі рыхтуецца да Новага года. Поўным ходам працуе святочная майстэрня. Акрамя гірлянд ды выцінанак, вырабляюць сімвал будучага года — бычкоў, якіх затым па традыцыі будуць дарыць гасцям і валанцёрам.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость