Воспитание и обучение в Осиповичском районном центре творчества детей и молодежи

Воспитание и обучение в Осиповичском районном центре творчества детей и молодежи

Адукацыя

Вольны час

Сёння амаль кожнае дзіця наведвае якое-небудзь аб’яднанне па інтарэсах. Адна з вядучых устаноў у галіне выхавання і навучання — РЦТДіМ. Як арганізавана тут работа, даведаліся ў дырэктара Наталлі Пракопчык:

— Наша асноўная мэта — стварэнне ўмоў для творчага, інтэлектуальнага, фізічнага і духоўна-маральнага развіцця дзяцей. Ва ўстанове дзейнічаюць аб’яднанні па інтарэсах розных профіляў у тэхнічным, тэатральна-мастацкім, дэкаратыўна-прыкладным, турысцка-экскурсійным аддзелах, а таксама грамадска-гуманітарнай дзейнасці, экалогіі і краязнаўства.

1 488 хлопчыкаў і дзяўчынак займаецца ў горадзе і 318 — на раёне. Увогуле функцыянуе 150 гурткоў. Адукацыйны працэс ахоплівае розныя катэгорыі навучэнцаў. На пастаянным кантролі знаходзяцца дзеці з сем’яў у сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама тыя, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная праца. Розныя формы работы прапануюцца рабятам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Такія хлопцы і дзяўчаты могуць выбраць групавую, індывідуальную ці дыстанцыйную форму навучання. Апошняя была апрабавана сярод усіх навучэнцаў сёлетняй вясной у сувязі з распаўсюджаннем каранавіруса. Канечне, гэта тычыцца аб’яднанняў інтэлектуальна-развіваючага напрамку.

Штогод рабяты ўдзельнічаюць у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестывалях, конкурсах, выставах. За высокія дасягненні некаторым калектывам было прысвоена званне “ўзорны”. Гэта тэатральныя калектывы “Школьны тэатр” (кіраўнік Ірына Церабільнік) і “Калейдаскоп” (Ларыса Трыбуць), вакальны “Журавінка” (Таццяна Салімон), студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Цуд” (Святлана Пацкевіч).

Ёсць сярод навучэнцаў цэнтра і сапраўдныя зоркі. Салістка “Журавінкі” Дар’я Моцевіч за шматлікія перамогі на вакальных конкурсах стала стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Анастасія Студнева неаднаразова займала прызавыя месцы ў спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні, скалалажанні і турысцка-прыкладным шматбор’і. У 2019 годзе на Міжнародных спаборніцтвах па турысцка-прыкладным шматбор’і ў Віцебску дзяўчына выканала нарматыў кандыдата ў майстры спорту.

Нядаўнім нашым дасягненнем быў паспяховы ўдзел навучэнцаў у XVIII рэспубліканскай спартакіядзе па тэхнічных відах спорту “ТехноСпорт” у Гомелі. Арцём, Уладзіслаў і Аляксей Крыловічы, Уладзіслаў Кандрацёнак увайшлі ў склад каманды Магілёўскай вобласці і дапамаглі заваяваць прызавое другое месца.

Увогуле за мінулы навучальны год выхаванцы цэнтра ўзнагароджаны 94 дыпломамі абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем