Вольга ХАЗЯІНАВА прызначана дырэктарам ДУДА “Асіповіцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” .

Вольга ХАЗЯІНАВА прызначана дырэктарам ДУДА “Асіповіцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” .
Нарадзілася ў 1980 годзе у Асіповічах. Пасля заканчэння гімназіі паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Прафесія педагога падабалася ёй з дзяцінства, да таго ж вельмі добрыя ўражанні пакінулі настаўнікі гімназіі.

Атрымаўшы спецыяльнасць “педагогіка і псіхалогія (дашкольная)”, прыйшла ў цэнтр творчасці дзяцей і моладзі кіраўніком гуртковай работы. З 2004 па 2008 гады працавала ў яслях-садзе № 4, пасля ўладкавалася спецыялістам у раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З 2015 г. працавала ў гэтай жа ўстанове загадчыкам аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.

У 2017 г. заняла пасаду загадчыка дэкаратыўна-прыкладнога аддзела раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, дзе праз чатыры гады была назначана намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

На пасадзе кіраўніка РЦТДіМ плануе арганізаваць работу такім чынам, каб і педагогам, і дзецям было ўтульна. “Калі работнікі будуць задаволены і ў добрым настроі, яны перададуць гэтыя пачуцці сваім выхаванцам”, — лічыць Вольга Георгіеўна.

Цэніць калектыў, які ўзначаліла, і кожнага су-працоўніка асобна. Усе людзі творчыя, таленавітыя і ўнікальныя ў сваёй справе.

Выхавала дзвюх дачок. Старэйшая працягнула матуліну справу і зараз працуе настаўнікам пачатковых класаў у сталіцы. Малодшая навучаецца ў гімназіі.

Вольны час прысвячае заняткам фітнэсам, чытанню, рукадзеллю. Любіць падарожнічаць па Беларусі.

 

Последние новости

Общество

Какие меры предпринять для недопущения кражи имущества из дачного дома? Отвечает участковый инспектор милиции

23 июля 2025
Читать новость
Общество

Дело сердца. Осиповчанка Евгения Клевцова поделилась своим подходом к воспитанию в маленьком человеке любви к Родине

23 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 июля для всех знаков зодиака

23 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко требует “бурить с умом”, но порой вместо нефти в Беларуси находят воду. Нормально ли это?

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Дети, гуляющие в Сети. Опасности, с которыми ребенок может столкнуться в интернете

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 14 по 20 июля

22 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем