Віталі педагогаў

Віталі педагогаў

Днямі ў РЦК адбылася сустрэча, прысвечаная Дню настаўніка

Традыцыйна ў першую нядзелю верасня вітаюць педагогаў — людзей, якія сеюць разумнае, добрае, вечнае. Дзе б яны ні працавалі — у школах, дзіцячых садах, пазашкольных установах, — гэтыя людзі фарміруюць грамадства будучага, укладаючы ў выхаванне і развіццё падрастаючага пакалення часцінку сваёй душы.

Працаўнікоў педагагічнай нівы віталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык, кіраўнік раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Гірэнка і іншыя. Акрамя цёплых слоў, многія работнікі галіны атрымалі заслужаныя ўзнагароды і кветкі. Граматы Міністэрства адукацыі краіны былі ўручаны настаўніку Вяззеўскай школы Алене Гаўруковіч, метадысту раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ліне Бахаравай, загадчыку аддзела РЦТДіМ Ганне Бабчанок, намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Святлане Торвінен, загадчыку дзіцячага сада № 6 Алене Ясакавай. Граматамі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама ўзнагароджаны настаўнік Пратасевіцкай школы Вольга Балтушка, музычны кіраўнік АДЦРР Ліяна Галубовіч, настаўнік Свіслацкай СШ Ала Данільчык, выхавальнік дзіцячага сада № 8 Таміла Кавальчук, настаўнік СШ № 1 Надзея Рэкіш, намеснік дырэктара Вяззеўскай школы па выхаваўчай рабоце Інга Рогаль, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 2 Ала Пунчанка, настаўнік гімназіі Таццяна Цяслёнак. Шэраг работнікаў устаноў адукацыі атрымалі Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў і Падзячныя лісты яго старшыні, Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты аддзела па адукацыі райвыканкама. Былі адзначаны і актыўныя ўдзельнікі прафсаюзнага руху.

Не засталіся па-за ўвагай ветэраны педагагічнай працы. Напярэдадні Дня пажылых людзей яны атрымалі віншаванні, падзяку за шматгадовую сумленную працу. Віталі ўдзельнікі сустрэчы таксама бацькоў-выхавальнікаў, якія саграваюць сэрцайкі дзяцей, што засталіся без апекі родных бацькоў. У раённым этапе конкурсу “Сэрца аддаю дзецям” пераможцай стала сям’я Дарашэнкаў, якая была адзначана Падзячным лістом аддзела па адукацыі райвыканкама. Апладысментамі сустрэлі педагогі маладых спецыялістаў, якія папоўнілі ў жніўні працоўныя калектывы.

Усе, хто быў удастоены гонару прысутнічаць на прафесійным фэсце, атрымалі музычныя падарункі і шмат станоўчых эмоцый.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем