Весенние каникулы в учреждениях образования Осиповичского района, разнообразие программ и мероприятий

На працягу вясновых канікул на базе ўстаноў адукацыі працуюць лагеры з дзённым знаходжаннем, якія наведваюць амаль 400 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Працягваюць дзейнічаць аб’яднанні па інтарэсах і спартыўныя секцыі. У школах запланаваны спартакіяды, інтэлектуальныя ігры, турніры, кніжныя выставы і гэтак далей. Педагогі падрыхтавалі для навучэнцаў краязнаўчыя віктарыны, квэст-гульні, наведванне майстар-класаў у раённым цэнтры народных рамёстваў, віртуальныя экскурсіі, сустрэчы з работнікамі РАНС, шмат іншага.
Падчас канікул не спыняецца і прафарыентацыйная работа: старшакласнікі Вяззеўскай СШ наведаюць Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Акрамя гэтага, запланаваны экскурсіі ў філіял “Ялізава” ААТ “Гродзенскі шклозавод”, на кінастудыю “Беларусьфільм” і ў раённы гісторыка-краязнаўчы музей, які таксама наведаюць рабяты з сярэдняй школы № 4 і Ліпеньскай СШ. Дзеці з Пратасевіцкай СШ пабываюць на спектаклі “Паўлінка” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Словам, дзіцячы адпачынак арганізаваны так, каб кожны змог знайсці сабе занятак па інтарэсах і з карысцю правесці вольны час.