Весела і актыўна правесці астатак канікул прапануе юным асіпаўчанам лагер з дзённым знаходжаннем

Малады спецыяліст Уладзіслава Мельнік праводзіць заняткі ў зборным лагеры СШ №1 «Дружба»
Аздараўленчая кампанія працягнулася ў сярэдняй школе № 1 і сабрала ў сценах установы 62 вучні з усіх гарадскіх школ. У межах праграмы лагера, работа якога працягнецца да 21 жніўня, для дзяцей арганізаваны розныя майстар-класы, спартыўныя спаборніцтвы і творчыя конкурсы. Хлопчыкі і дзяўчынкі маюць магчымасць развіваць свае таленты ў маляванні, музыцы і тэатральным мастацтве, трэніраваць сілу і вынослівасць.
Паралельна на базе сярэдняй школы № 4 працуе лагер працы і адпачынку, у якім прымаюць удзел 11 вучняў. Яны займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі школы, дапамагаючы рабіць яе яшчэ больш прыгожай і ўтульнай.
Для бацькоў такая ініцыятыва — падстава для спакою. Яны могуць быць упэўнены, што дзеці знаходзяцца ў надзейных руках і атрымліваюць карысны вопыт, які спатрэбіцца ім у будучыні.
Агата Зіміна
