В Вязьевской школе прошел областной семинар

Семінар
Інавацыі на практыцы
Днямі ў Вяззеўскай сярэдняй школе прайшоў абласны семінар па стварэнні ў Магілёўскай вобласці цэнтраў інавацыйнага навучання на базе кабінетаў прыродазнаўчанавуковага профілю
Быць першымі заўсёды цяжка і адказна, але, безумоўна, вельмі ганарова. І педкалектыву Вяззеўскай СШ гэта вядома не па чутках, бо менавіта ў іх установе адукацыі паўгода таму ўпершыню ў вобласці ў рамках праекта “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь”, што фінансуецца за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, зроблены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй. Днямі тут прайшоў семінар па стварэнні цэнтраў інавацыйнага навучання ў Магілёўскай вобласці на базе кабінетаў прыродазнаўчанавуковага профілю (фізікі, хіміі і біялогіі). Падзея даволі маштабная, асабліва для сельскай школы. Аднак пра ўсё па парадку…
Для ўдзелу ў праекце была адабрана 21 установа агульнай сярэдняй адукацыі з усіх раёнаў вобласці. Дарэчы, у будучым годзе СШ № 3 працягне пачын і таксама правядзе мадэрнізацыю.
Асноўная рыса праекта, якая тычыцца ўстаноў адукацыі менавіта Магілёўшчыны, — стварэнне цэнтраў інавацыйнага навучання шляхам размяшчэння прадметных кабінетаў з лабаранцкімі (фізіка, хімія, біялогія) і шматфункцыянальнай лабараторыі на базе наяўных чатырох асобных вучэбных памяшканняў, тэрытарыяльна размешчаных у адным месцы.
Візуалізацыю створанай інавацыйнай прасторы плануецца ажыццявіць шляхам пашырэння існуючых дзвярных праёмаў і ўстаноўкі святлопразрыстых дзвярных блокаў. Што і было зроблена ў Вяззеўскай СШ.
29 чэрвеня гэту ўстанову наведалі намеснік Міністра адукацыі Сяргей Руды, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Ігар Лашкевіч, намеснік дырэктара інстытута — начальнік упраўлення па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі” Дзмітрый Шалуха, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Міхаіл Жудро, рэктар ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” Андрэй Манастырны, дырэктар архітэктурнага праектнага бюро “Фармат” Міхаіл Гаркавы, начальнікі структурных падраздзяленняў райвыканкамаў, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, дзе будзе рэалізаваны дадзены праект, і іншыя.
У двары школы былі аформлены выставы навучэнцаў раёнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і педагога дадатковай адукацыі Анатоля Калугіна. Тамара Веправа, Наталля Беразняк, Разалія Паламарчук і Ала Пасекава разам са сваімі выхаванцамі давалі майстар-класы па выяўленчым мастацтве і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Сустракаў гасцей узорны ансамбль “Журавінка” з песняй “Прывітальная”.
Падчас азнаямленчай экскурсіі па школе госці наведалі шматфункцыянальную спартыўную зону для арганізацыі адукацыйнага працэсу, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы, заняткаў спортам дарослага насельніцтва аг. Вяззе, шматфункцыянальную прастору для навучэнцаў першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі і цэнтр інавацыйнага навучання. У рамках мадэрнізацыі ў апошнім аб’яднаны кабінеты фізікі і хіміі празрыстымі перагародкамі, з выдзяленнем актыўных і эксперыментальных зон у лабараторыі, дзе размяшчаецца агульнае абсталяванне.
Праграма мерапрыемства была вельмі насычанай. Майстар-класы педагогаў розных устаноў адукацыі перамяжоўваліся тэарэтычнымі выступленнямі. Была ўстаноўлена прамая сувязь са спецыялістам у вобласці даследавання адукацыйных асяроддзяў, памочнікам дырэктара Каледжа архітэктуры і гарадоў Вэстмінстэрскага ўніверсітэта Алістэрам Блайтам (Вялікабрытанія) і кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам БДУ Ірынай Шаўляковай-Барзенка.
Настаўнік фізікі і матэматыкі Алена Гаўруковіч і настаўнік біялогіі Лілія Сашчэка прадэманстравалі гасцям сучаснае абсталяванне кабінетаў фізікі і біялогіі для правя-дзення лабараторных работ і франтальнага эксперыменту. Таксама былі адзначаны наглядныя прыборы па астраноміі. З дапамогай гэтага абсталявання можна прадэманстраваць вучням вочна і завочна сузор’і, растлумачыць наглядна астранамічныя з’явы, прасачыць планетныя злучэнні, ландшафт месяца. Дарэчы, да дэманстрацыі былі далучаны школьніцы.
Кластар, які аб’ядноў-вае кабінеты фізікі і хіміі, прадугледжвае таксама і абсталяванне для лабараторыі цэнтра інавацыйнага навучання. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Сяргей Шыбека на практыцы паказаў работу абсталявання па вымярэнні вязкасці вадкасці, вывучэнні цеплатэхнікі, сячэння шматграннікаў і іншых прыбораў.
Настаўнікі пачатковых класаў СШ № 1 Таццяна Баршчэўская і інфарматыкі Яўген Гарадзецкі з гімназіі разам са сваімі вучнямі прадставілі мадэлі базавых набораў LEGOEducationWeDo 2.0 і LEGOMINDSTORMS-EducationEV3. Яны расказалі пра абсталяванне, з якім працуюць, і яго магчымасці.
Практычны занятак з прымяненнем STEAM-падыхода правяла настаўнік фізікі СШ № 34 г. Бабруйска Святлана Здаранкова.
Падчас падвядзення вынікаў Сяргей Руды адзначыў, што прадстаўленыя наработкі, стварэнне ўмоў — гэта толькі першы крок. Інстытут распрацоўвае праграмы факультатыўных заняткаў па розных напрамках, на базе інавацыйных цэнтраў плануецца праводзіць майстар-класы для педагогаў. Асноўная мэта гэтага праекта — накіраваць усе інавацыі на якаснае навучанне кожнага дзіцяці, незалежна ад яго магчымасцей.
Госці Вяззя ўсклалі кветкі да скульптурна-мемарыяльнага комплексу “Воін” і мемарыяльных дошак з імёнамі вяскоўцаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыйннай вайны. Хвілі-най маўчання ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыц-цё за мірнае неба над галавой. Пазнаёміліся з народным калектывам “Вязанка” і мастацтвам вышыванкі Ірыны Забаў-скай і яе выхаванцаў.
Удзельнікі семінара атрымалі інфармацыю для роздуму: як рэалізаваць гэты праект ва ўмовах сваёй установы адукацыі, абапіраючыся на вопыт Вяззеўскай СШ.