В субботу для выпускников Осиповичского района прозвинел последний звонок

В субботу для выпускников Осиповичского района прозвинел последний звонок

З хваляваннем, радасцю і сумам чакалі гэтага моманту адзінаццаці-класнікі. Шмат важнага ў іх жыцці звязана менавіта са школай. Тут яны атрымлівалі веды, вучыліся быць самастойнымі, сустрэлі сапраўдных сяброў. За гэты час сфарміраваліся асобы са сваімі характарам, поглядамі, перакананнямі. Апошні званок стаў сімвалам завяршэння аднаго этапу жыцця і пачатку новага, напоўненага надзеяй і магчымасцямі. Гэты дзень застанецца ў сэрцах вучняў і іх бацькоў надоўга, нагадваючы пра тое, што будучыня залежыць ад уласных намаганняў і рашэнняў.

Педагогі і бацькі сабраліся на пляцоўках каля школ, каб павіншаваць рабят. Такі дзень не застаўся без увагі кіраўніцтва раёна, розных службаў і арганізацый, якія наведалі ўсе школы і гімназію. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рыжанкоў пажадаў выпускнікам сярэдняй школы № 3 поспехаў і веры ў свае сілы, падкрэс-ліўшы, што кожны здольны на вялікія здзяйсненні. Паспяховай здачы экзаменаў і роўнага жыццёвага шляху жадаў адзінаццацікласнікам СШ № 1 першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч. Словы падзякі настаўнікам за цярпенне і педагагічнае майстэрства, бацькам — за клопат аб дзецях і іх падтрымку, а выпускнікам — пажаданне рэалізаваць планы і дасягаць мэт, стаць годнымі грамадзянамі нашай краіны і прыносіць ёй карысць выказала намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна на ўрачыстай лінейцы ў СШ № 4.

Для адзінаццацікласнікаў гімназіі Кацярыны Цілігузавай, СШ № 4 Цімура Лазуткі, СШ № 1 Паўла Веліканава і Свіслацкай СШ Максіма Джывоўскага апошні званок прагучаў двойчы: дзякуючы добрым дасягненням у вучобе яны сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага свята “Апошні званок” у Брэсце. Рабяты падзяліліся сваімі эмоцыямі.

Цімур Лазутка:

— Упершыню быў у Брэсцкай крэпасці, таму, зразумела, уражанні атрымаў самыя яркія. Мерапрыемства было маштабным і добра арганізаваным. Аказалася вельмі хвалюючым знаходзіцца сярод выпускнікоў школ з іншых гарадоў, слухаць пажаданні ад міністра адукацыі і кіраўніцтва горада. Прыемна і тое, што завёў новыя знаёмствы.

Кацярына Цілігузава:

— Ад паездкі засталіся самыя станоўчыя ўражанні: Брэст вельмі зялёны, а ўсюды, дзе мы былі, сустракалі прыемных і ветлівых людзей, да таго ж і надвор’е спрыяла добраму настрою. Экскурсія па Брэсцкай крэпасці была пазнавальнай, праграма мерапрыемства — насычанай, а арганізацыя — на вышэйшым узроўні. Запамінальным стаў незвычайны апошні званок, таму што ён быў не сольны, а гучаў амаль што аркестрам: далучыліся прадстаўнікі ўсіх школ Брэста.

Максім Джывоўскі:

— Прыемна было атрымаць такі бонус за добрыя веды і дасягненні падчас навучання ў школе. Спадабалася экскурсія па Брэсце і ўвогуле ўся праграма мерапрыемства. Пасля паездкі адразу трапіў на лінейку ў сваёй школе, таму паспеў падзяліцца ўражаннямі з сябрамі.

Павел Веліканаў:

— Было цікава: ад памятнага ўскладання кветак у Брэсцкай крэпасці і святочнага шэсця па цэнтральных вуліцах да канцэртнай праграмы і дыскатэкі. Дарэчы, адчуваў гонар і адказнасць, бо стаў адным з лепшых выпускнікоў краіны. Было прыемна, што на ўрачыстай лінейцы міністр адукацыі Андрэй Іванец асабіста павіншаваў нас з заканчэннем школы. Такія моманты не забываюцца.

* * *

Учора адзінаццацікласнікі здалі першы ў жыцці цэнтралізаваны экзамен. Наперадзе яшчэ шмат іспытаў, паступленне, перыяд сталення, калі рабяты будуць самі прымаць адказныя рашэнні. Няхай кожны з іх знойдзе свой шлях да шчасця і поспеху, не забываючы аб мінулым і беражліва захоўваючы ў памяці школьныя гады. У добры шлях!

Последние новости

80 лет Великой Победе

Напярэдадні Дня Перамогі жыхар вёскі Слабада Асіповіцкага раёна Уладзімір Кабылянец прымаў шматлікія віншаванні са святам

6 мая 2025
Читать новость
Происшествия

Audi A6 загорелась в Осиповичах

6 мая 2025
Читать новость
Общество

Осиповичская районная организация ДОСААФ подарила учащимся местной спецшколы-интерната экскурсию в музей

6 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Реальные доходы выросли на 10,4%: анализ трудовых показателей Осиповичского района в январе-марте 2025

6 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Юная осиповчанка Алеся Бируля среди победителей конкурса , посвященному 80- годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне

6 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Рост выручки на 13%: экономика Осиповичского района показывает положительную динамику в январе-марте 2025 года

6 мая 2025
Читать новость