В СШ №1 г.Осиповичи новый директор

В СШ №1 г.Осиповичи новый директор

Знаёмцеся

Дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Асіповічы імя Б.М. Дзмітрыева” Алена Паргачова

Нарадзілася ў 1975 годзе ў г. Асіповічы. Пасля заканчэння СШ № 2 паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава. Атрымаўшы дыплом, два гады працавала настаўнікам малявання, чарчэння і сусветнай мастацкай культуры ў гімназіі.

З 2000 года — інжынер-канструктар ЗАТ “Алцімед”. Тут спатрэбіліся тэхнічныя ўменні, атрыманыя ў гады вучобы. Тэхналагічны працэс захапіў, і, імкнучыся авалодаць новымі ведамі, Алена Аляксандраўна дэталёва яго вывучала, нават займалася распрацоўкай мадэлі сардэчнага клапана.

У 2006 годзе Паргачову прызначаюць дырэктарам дзіцячай мастацкай школы мастацтваў. За гады яе працы было створана 2 філіялы, вырас кантынгент навучэнцаў, вялікі працэнт якіх, захапіўшыся творчасцю, працягнуў вучобу ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах.

З 2015-га была кіраўніком раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўвахо-дзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. На Асіповіччыне зараз функцыянуе больш за 150 прафсаюзных арганізацый, якія згуртавалі звыш 15 тысяч чалавек, і на сваёй папярэдняй пасадзе Алена Аляксандраўна значна ўмацавала структуру. Асіповіцкае райаб’яднанне занесена на Дошку гонару Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Сёння — новае месца працы і грандыёзныя планы. Сярэдняя школа № 1 згодна з вынікамі раённага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным раз-віцці за 2020 год выйшла ў лідары. Гэты факт новаму дырэктару надае асаблівай адказнасці: дасягнуты ўзровень зніжаць нельга. Алена Аляксандраўна мае шмат цікавых ідэй па ўзаемадзеянні з педагогамі, вучнямі і іх бацькамі. Сучасны навучальна-выхаваўчы працэс патрабуе не толькі рознабаковай дасведчанасці, але і ўмення наладжваць камунікацыі, што ў таленавітага кіраўніка заўсёды добра атрымлівалася.

Зараз школа актыўна рыхтуецца да 2021/2022 навучальнага года: ажыццяўляецца рамонт фае, гардэроба. Ідзе замена амаль сотні вокнаў. Іншы выгляд набудзе школьны ганак, які ўжо менш чым праз месяц сустрэне вучняў, а іх тут найбольшая колькасць у раёне — звыш 1 100.

“Ісці наперад смела” — такое жыццёвае крэда ў дырэктара Паргачовай. Яна пераканана, што яе праца ва ўстанове адукацыі дазволіць раскрыцца новаму патэнцыялу. Крыніцы яе жыццёвай энергіі не толькі сын Павел, дачка Карына, унучка Анюта, але і жаданне ствараць і прыносіць карысць грамадству і роднай краіне.

 

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость