В Осиповичской СШ № 1 прошла презентация проекта в рамках патриотической акции

В Осиповичской СШ № 1 прошла презентация проекта в рамках патриотической акции

Каб перадаць нашчадкам гісторыю

Ганна ВЕЖНАВЕЦКАЯ.

a.sabelo@gzt-akray.by

Працягваем расказваць пра школьныя праекты, якія ўдзельнічаюць у патрыятычнай акцыі па стварэнні макетаў спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны вёсак.

Сёння гаворка пойдзе пра былую вёску Весялова Лапіцкага сельсавета. Населены пункт знаходзіўся на паўночным усходзе ад вёскі Лочын, недалёка ад чыгуначнай станцыі Уборак на лініі Градзянка-Верайцы. Цікавая назва ўтварылася ад наймення ўрочышча, дзе ўзнікла пасяленне.

Па даных, прыведзеных у выданні Асіповіцкай бібліятэчнай сістэмы “З гісторыі родных вёсак”, на пачатак 1940 года ў Весялове налічвалася 15 дамоў і 72 жыхары. Вогненная навала прыйшла зімой 1943 года: 9 студзеня фашысты абрабавалі і спалілі вёску. У полымі загінулі 60 сяльчан.

Над “аднаўленнем” Весялова працавалі настаўнікі і вучні дзвюх сярэдніх школ: № 1 імя Б.М. Дзмітрыева і Ялізаўскай. У сваіх макетах кожная навучальная ўстанова прадставіла ўласнае бачанне тагачаснай вёскі.

Пра працэс стварэння расказаў настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі, кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання СШ № 1 Уладзімір Шор:

— Сказаць, што было няпроста, — нічога не сказаць. Дакументаў па Весялова захавалася вельмі мала. З дапамогай нашых гісторыкаў, знойдзеных імі даваенных карт  і настаўніка пачатковых класаў Алены Багдановіч, якая родам з тых мясцін, даведаліся, што населены пункт знаходзіўся на поўначы ад лочын-скага возера, у месцы глухім з нізкаўрадлівай глебай. Таму вёска была небагатая, а вяскоўцаў нельга было лічыць заможнымі. Затое мясцовасць ідэальна падыходзіла для дыслакацыі партызанскіх атрадаў. Толькі па гэтай прычыне яна прываблівала гітлераўцаў, якія, спадзеючыся знішчыць лясных змагароў, двойчы палілі паселішча. Зыходзячы з наяўных фактаў, мы прыступілі да стварэння макета. Агульна вырашылі, што ён будзе поўнасцю з прыроднага матэрыялу, нягледзячы на наяўнасць 3D-прынтара. Вучні сярэдняга і старшага звяна працавалі пад кіраўніцтвам настаўнікаў гісторыі, працоўнага навучання, выказвалі свае думкі, прапаноўвалі ідэі. Думаецца, што, нягле-дзячы на абмежаваную інфармацыю, макет атрымаўся рэалістычным.

Последние новости

Власть

Лукашенко предлагает Тюменской области развивать сотрудничество в нефтяной сфере

28 июля 2025
Читать новость
Образование

Какие инновационные проекты в 2025/2026 учебном году планируют реализовывать в школах Осиповичского района

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Спор молодых родителей привел к трагедии. Следователи Осиповичского районного отдела Следственного комитета раскрыли подробности расследования уголовного дела в отношении родителей погибшего грудного ребенка.

28 июля 2025
Читать новость
Общество

С 28 июля по 11 августа в Могилевской области проводится информационно-образовательная акция, приуроченная к единому дню здоровья «Всемирный День борьбы с гепатитом, под лозунгом “Борьба с гепатитом: разрушим преграды”.

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Несчастный случай произошёл на Осиповичском водохранилище

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе утонул человек

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем