В Осиповичах завершается смена военно-патриотического лагеря «Юность»

В Осиповичах завершается смена военно-патриотического лагеря «Юность»

Армія і грамадства

“Юнацтва” ў новым фармаце

Ваенна-патрыятычны лагер “Юнацтва” — сумесны праект раённага аддзела адукацыі і 465 ракетнай брыгады

Узаемадзеянне атрымалася плённым: пачынаючы з 2003 года кожнае лета на базе часці група падлеткаў, сярод якіх переважна тыя, хто знаходзіцца на ўліку у органах аховы правапарадку, атрымлівае тут вопыт самастойнасці і армейскай дысцыпліны, вучыцца адказваць за свае паводзі-ны і разбірацца ў жыццёвых арыенцірах.

Сёлета падлеткавы лагер працуе крыху інакш, чым раней. Галоўнае адрозненне — выхаванцы круглыя суткі знаходзяцца на тэрыторыі паўднёвага ваеннага гарадка, адпачываюць у сапраўд-най казарме і прытрымліваюцца армейскага распарадку дня. Канечне, за некаторымі выключэннямі: больш позні пад’ём, харчаванне ў сталовай СШ № 3…

Што тычыцца плана работы лагера, то ён сёлета вельмі насычаны. Кожны дзень хлопцы ўдзельнічаюць у занятках і трэніроўках па праграме падрыхтоўкі ваеннаслужачых тэрміновай службы, розных мерапрыемствах ваенна-патрыятычнага зместу. Гучыць казённа, аднак сярод іх экскурсіі ў музей Вялікай Айчыннай вайны, паездка на гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, знаёмства з палігонам “Асіповіцкі”. Прычым знаёмства блізкае: з магчымасцю здаць нарматывы па стральбе з сапраўднай зброі, праехаць на баявых машынах па вучэбным полі бою.

“Цяжкім” непаўналетнім такі адпачынак падабаецца і нясе карысць. Перамены да лепшага ў паводзінах, так бы мовіць, выхаваўчая “опцыя па ўмаўчанні”. Правільна арганізаванае асяроддзе на падлеткаў уплывае вельмі эфектыўна — гэта бліскуча даказаў яшчэ класік савецкай педагогікі Антон Макаранка. А вось тое, што “Юнацтва” дапамагае з выбарам прафесіі, звязанай з абаронай Айчыны, можна лічыць дасягненнем больш высокага парадку. Зараз выхаванне пачуцця патрыятызму ў беларускай моладзі — задача вышэйшага прыярытэту.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем