В Осиповичах обновили внешний вид СШ №3

В Осиповичах обновили внешний вид СШ №3

Стварэнне гарадскіх муралаў* — адметная “фішка” апошняга часу. Прыемна, што папулярны яны не толькі ў сталіцы, але і звычайных райцэнтрах. Асіповічы таксама далучыліся да гэтага арт-руху: землякі даўно заўважылі шыкоўныя малюнкі на дамах па вул. Сумчанкі. А на мінулым тыдні змяніўся знешні выгляд і адной з устаноў адукацыі.

Так званы новы будынак СШ № 3 упрыгожылі муралам студэнткі архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Цяпер на вуліцу Кастрычніцкую “паглядаюць” горы, якія накіроўваецца заваёўваць чалавек. Ніжэй дэвіз: “Покори свою вершину!”.

— Калі да нас на факультэт паступіла прапанова дапамагчы ў аднаўленні знешняга вы-гляду школы, мне адразу прапанавалі па-ўдзельнічаць, бо ўжо маю падобны вопыт, — расказвае 5-курсніца Ганна Зенько. — Разам з дэканам Арменам Сардаравым са-бралі каманду лепшых студэнтаў, у асноўным 3 курса, якія таксама ўжо ўдзельнічалі ў падобных праектах. Адразу пазнаёміліся з полем дзейнасці, вызначыліся з тэматыкай і непасрэдна малюнкам — аўтарам апошняга стала Марыя Анкудовіч. Склалі каштарыс: працавалі мы бясплатна, але расходныя матэрыялы прадаставіла школа. Жылі і харчаваліся таксама ў ёй, а ўсе арганізацыйныя пытанні, якія ўзнікалі, дапамагала вырашаць настаўнік хіміі Святлана Зайцава.

Праца цалкам заняла ў нас 6 дзён: імкнуліся не затрымлівацца з-за складанай эпідэ-міялагічнай сітуацыі. Давялося маляваць і ноччу: правільна нанесці абрысы дапамагаў мультымедыйны праектар. Спадзяюся, асіпаўчанам і асабліва вучням школы спадабаўся наш мурал. Ён не толькі мае экалагічны змест, але яшчэ і матывуе пераадольваць жыццёвыя цяжкасці.

*Мурал — маштабны малюнак на сцяне будынка.

 

Последние новости

Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Где купить свежие фрукты и овощи в Осиповичах: павильон на привокзальной площади

26 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем