В Осиповичах чествовали золотых медалистов

В Осиповичах чествовали золотых медалистов

Падзея

Ведаў шмат не бывае

Прыемна чуць, што землякі час ад часу ўзнагароджваюцца за спартыўныя дасягненні або творчыя выступленні. Усё больш матуль атрымліваюць ордэн Маці. А ёсць яшчэ адна ўзнагарода — залаты медаль, які ўручаецца за якасныя веды. Ім штогадова заахвочваюць лепшых выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі. Сёлета такіх 15. “Залатыя” рабяты пазаўчора прымалі віншаванні з гэтай прыемнай нагоды. Медалі ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі.

Трывалыя веды замацавалі медалямі вышэйшага гатунку гімназісты Кацярына Палілей і Паліна Пінчук, выпускнікі СШ № 1 Андрэй Сугака, Анастасія Аляксандрова і Сцяпан Баршчэнка, а таксама Максім Дубінчык і Лізавета Арэхава з СШ № 2, Марына Балобіна і Аляксандра Жытнякоўская з СШ № 4. Выпускнікі сельскіх школ не адсталі ад сваіх гарадскіх аднагодкаў. Залатыя медалі атрымалі ялізаўчанка Юлія Латц, выпускніцы Жорнаўскай СШ Валерыя Сомчанка, Лапіцкай — Вераніка Карманава і Сафія Чорная, Свіслацкай — Анастасія Шынкевіч, Ліпенскага ВПК дзіцячы сад-СШ Кацярына Астравух.

Падзячныя пісьмы райвыканкама і віншаванні атрымалі і бацькі рабят-медалістаў, якія падтрымлівалі сваіх сыноў і дачок на працягу ўсяго іх доўгага шляху па прыступках ведаў, а Падзячныя пісьмы аддзела па адукацыі райвыканкама былі ўручаны класным кіраўнікам і дырэктарам устаноў адукацыі. Кіраўнікі школ выступілі з кранальнымі прэзентацыямі сваіх “залатых” выпускнікоў, у ходзе якіх не проста расказалі пра поспехі і дасягненні, захапленні і мары, але і ад усёй душы жадалі шырокіх даляглядаў, светлых перспектыў і выказвалі спадзяванні на далейшую сувязь з альма-матар.

Тое, што ў школ Асіповіччыны надзейныя перспектывы, пацвердзіла агучванне дасягненняў вучняў школ у рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару, заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Дзесяцікласнік СШ № 4 Мікіта Куліш атрымаў Дыплом ІІ ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па працоўным навучанні, выпускнік той жа школы Данііл Сантоцкі стаў пераможцам конкурсу работ даследчага характару па англійскай мове, дзесяцікласніца з гімназіі Наталля Ганчарова атрымала Дыплом ІІ ступені на алімпіядзе па прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. Выпускнік Каменіцкага ВПК Міхаіл Шкурын стаў пераможцам ХХХІ рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў, двойчы стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Бацькі і педагогі таленавітых вучняў таксама былі заахвочаны. Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас намесніка дырэктара Каменіцкай установы адукацыі Алы Шалыпінай, якая выгадавала 6 стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта.

У гэтыя дні дзясяткі выпускнікоў назаўсёды развіталіся са сваімі школамі. Хтосьці атрымаў залаты медаль, а большасць — звычайныя атэстаты сталасці. Кожны з рабят намеціў для сябе далейшую дарогу. Няхай жа ўсе іх мары і задумкі спраўдзяцца!

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость