В лагере “Птичь” прошла военно-патриотическая игра “Граница”

В лагере “Птичь” прошла военно-патриотическая игра “Граница”

Канікулы

“Мяжа” ў Пцічы

Асіповіцкая раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы” правяла для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Пціч” ваенна-патрыятычную гульню “Мяжа”.

У кожнага з нас ёсць розныя ўспаміны з дзяцінства. І, канечне, заўсёды павышаюць настрой тыя моманты, якія калісьці перажыў з сябрамі. Напэўна і ўражанні ад ваенна-спартыўнай гульні “Мяжа”, прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, стануць яскравымі ўспамінамі выхаванцаў на доўгі час.

Ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства патрыятычнай накіраванасці сталі ветэраны пагранічнай службы Аляксандр Краўчанка, Валерый Чупахін, Аляксандр Карнееў і Алег Засулька. На ўрачыстым адкрыцці ветэраны расказалі дзецям пра неўміручы подзвіг савецкіх пагранічнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, якія, не шкадуючы жыцця, абаранялі Дзяржаўную мяжу. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі прадстаўлялі мужчынам у форме свае каманды. Трэба дадаць, што для гасцей стала прыемнай нечаканасцю, што дзеці падрыхтавалі і выдатна адрэпеціравалі страявыя песні.

Спаборніцтвы складаліся з некалькіх этапаў: работа на кантрольна-следавай паласе, бег на 400 метраў, падцягванне на перакладзіне, пераадоленне паласы перашкод, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі і пісталета, распальванне вогнішча. Спецыяльна для гульні ветэраны зрабілі навучальнае міннае поле. Хлопцы шукалі закладзеныя муляжы мін, спасцігалі школу “Юнага следапыта”. Тут жа была разгорнута экспазіцыя калекцыі значкоў.

Усе ўдзельнікі падышлі да падрыхтоўкі мерапрыемства з вялікай адказнасцю, дэталёва прадумалі кожны этап. Пераможцам былі ўручаны дыпломы і салодкія падарункі.

Ваенна-спартыўнае свята “Мяжа” праходзіла ўпершыню, ініцыятары плануюць арганізаваць гульню падчас другой і трэцяй змен, бо такія квэсты маюць грамадзянска-патрыятычны характар, займаюць важнае месца ў выхаванні падрастаючага пакалення, закладваюць асновы маральна-валявой падрыхтоўкі, развіваюць самастойнасць, спрыяюць сувязі пакаленняў. У падзяку за арганізацыю мерапрыемства выхаванцы лагера падрыхтавалі флэшмоб “За Беларусь”, які прадэманстравалі на свежым паветры.

Першая змена ў лагеры завяршаецца. Яна праходзіла актыўна і яскрава. Амаль кожны дзень быў насычаны цікавымі падзеямі. “Малярны штурм”, конкурс сяброўскіх шаржаў, “Гінес-шоу”, “Міс Пцічанка”, “Містар Пціч”, квн “Справа была ў лагеры”, Дзень казкі — гэта няпоўны спіс мера-прыемстваў, у якіх актыўна па-ўдзельнічалі рабяты.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость