У здаровым целе заўсёды здаровы дух

Спрыяльныя ўмовы для дзяцей — галоўнае ў дашкольнай установе.

— Вельмі важна ў дашкольным узросце сфарміраваць у дзяцей базу ведаў і практычных навыкаў здаровага ладу жыцця, — лічыць загадчык ясляў-сада № 9 “Крынічка” Вольга Русаковіч. — Педагогі нашай установы забяспечваюць захаванне распарадку дня: асабістую і выхавальніцкую накіраванасць усіх бытавых працэсаў, чаргаванне спакойных і актыўных відаў дзейнасці, уключэнне практыкаванняў па авалодванні гігіенай і культурай паводзін. Пры правільным і строгім выкананні распарадку дня выпрацоўваецца выразны рытм функцыянавання арганізма. А гэта стварае найлепшыя ўмовы для працы і аднаўлення, спрыяе ўмацаванню здароўя.

У дашкольным узросце таксама вялікая роля адводзіцца харчаванню. Яно арганізавана на аснове прыкладнага двухтыднёвага меню, распрацаванага з улікам патрабаванняў Санітарных норм і правілаў для адпаведных відаў устаноў дашкольнай адукацыі і ў залежнасці ад працягласці знаходжання выхаванцаў, з сезоннасцю, рэкамендаванымі аб’ёмамі  страў, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку зборнікамі рэцэптур для выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту, дыетычнага харчавання і іншымі тэхналагічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Культура здароўя і культура руху — два ўзаемазвязаныя кампаненты жыцця дзіцяці. Фізічныя практыкаванні, фізкультхвілінкі, пальчыкавыя гульні, глядзельная і дыхальная гімнастыкі, рухомыя і спартыўныя гульні і практыкаванні, штодзённая зарадка, танцы, гульні на свежым паветры з’яўляюцца абавязковымі ў любой установе дашкольнай адукацыі — усё гэта дазваляе дзіцяці адчуваць сваё цела і кіраваць ім. Да таго ж рух актывізуе апетыт, паляпшае абмен рэчываў і стрававальныя працэсы, трэніруе волю і характар.

Псіхафізічнае здароўе і эмацыянальны дабрабыт дзіцяці шмат у чым залежаць ад асяроддзя, у якім яно жыве і выхоўваецца. Таму педагогамі ажыццяўляецца асабова-арыентаваны падыход да кожнага выхаванца: пазітыўнае стаўленне, арганізацыя аздараўленчых і прафілактычных мерапрыемстваў адаптацыйнага перыяду, псіхолага-педагагічнае суправаджэнне ў перыяд прывыкання да ўмоў установы дашкольнай адукацыі, наведванне дзяцей на даму з мэтай вывучэння ўмоў жыцця і выхавання.

Адносіны ў сям’і таксама з’яўляюцца асновай псіхалагічнага стану дзіцяці: менавіта ад іх залежыць, наколькі яно ўпэўнена ў сваіх сілах, наколькі вясёлае і дапытлівае, адкрытае да зносін і гатовае да сапраўднай дружбы.

Ва ўстанове функцыянуюць санаторныя групы для аслабленых, часта і працягла хварэючых дзяцей. Іх суправаджэнне ажыццяўляецца медыцынскімі работнікамі, маецца належная база для выхавання і аздараўлення дзяцей з захворваннямі лёгкіх і верхніх дыхальных пуцей, частымі ВРВІ і іншымі захворваннямі.

Галоўнымі саюзнікамі ў нашай працы па фарміраванні звычкі да здаровага ладу жыцця ў дзяцей з’яўляюцца бацькі, якія пастаянна запрашаюцца і далучаюцца да актыўнага адпачынку дзяцей у садку: дзён здароўя, фізкультурных свят. Так, у мінулым навучальным годзе прайшоў шэраг мерапрыемстваў з сумесным удзелам дзяцей і іх бацькоў: “Вясёлыя гульні”, “Урокі бяспекі”, “Чырвоны, жоўты, зялёны”, “Аб фізкультуры не забывай — здаровым, дужым вырастай”, фізкультурныя святы “Кірмаш гульняў”, “Дзень абаронцы Айчыны”, “Восеньскае свята”, “Дзень Нептуна”, “Няхай радуюцца дзеці на ўсёй планеце” і іншыя.

Такім чынам, неабходна з малых гадоў далучаць дзяцей праз сямейнае і грамадскае выхаванне да здаровага ладу жыцця, фарміраваць у малога навыкі захавання асабістага здароўя і беражлівых адносін да здароўя навакольных.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем