У сталовую? З задавальненнем!

У сталовую? З задавальненнем!
У сталовую? З задавальненнем!
“Мясныя гнёзды”, біфштэкс “Смачны”, “Мітболы з сырам”, катлета “Папараць-кветка”. Гучыць нібыта прапановы рэстараннага меню, але менавіта такімі стравамі зараз харчуюцца школьнікі. Нядзіўна, што новаўвядзенні прыйшліся даспадобы хлопчыкам і дзяўчынкам.

Усё лепшае — дзецям! Гэты лозунг і сёння вельмі актуальны. Аднак адпавядаць яму з часам становіцца няпроста. Дваццаць першы век падобны на “рог багацця”, з якога кожны хутка прывыкае выбіраць штосьці сваё. Але не ўсё гэта карысна, асабліва калі гаворка ідзе пра харчаванне. Сучасныя школьнікі ўсё часцей не жадаюць есці прапанаваную ва ўстановах адукацыі ежу, гаворачы, што дома яны такія прадукты не спажываюць.

Пілотны праект, накіраваны на вывучэнне гастранамічных прыярытэтаў навучэнцаў і ўдасканаленне арганізацыі харчавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, пачаўся яшчэ ў снежні мінулага года (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2022 г. № 870 “Аб эксперыменце па арганізацыі харчавання навучэнцаў”). Патрэба ў правядзенні такога эксперымента відавочная: неабходна пастаянна ўдасканальваць харчаванне, улічваць узроставыя пажаданні, змены ў дыеталогіі і медыцыне. Не сакрэт, што дзеці не заўсёды з радасцю ядзяць у школе рыбу і печань, але гэта неабходныя прадукты. Пры сучасных падыходах да прыгатавання страў нават нелюбімыя дзецьмі прадукты харчавання будуць ужывацца з задавальненнем.

У студзені ў нашым раёне, як і ў іншых рэгіёнах, праводзілася вывучэнне меркаванняў школьнікаў і іх законных прадстаўнікоў па арганізацыі харчавання. Падрабязнасці даведаліся ў галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі райвыканкама Вольгі Амелькінай:

З пачатку красавіка ў двухтыднёвае прыкладнае меню для вучняў нашых школ і гімназіі ўведзена дзесяць новых страў, якія гатуюцца паводле тэхналагічных карт, распрацаваных з  улікам атрыманых падчас эксперымента даных. У асноўным новаўвядзенні закранулі мясныя і рыбныя стравы. Напрыклад, паменшылі колькасць печані, замяніўшы яе іншымі мяснымі прадуктамі. З новых смакот некаторыя ўжо палюбіліся дзецям, асабліва катлетаПапарацькветка”. Да таго ж павялічылася разнастайнасть страў: рыба ў сыры смажаная, біфштэксСмачны”, зразыФанфікі”, “Мітболы з сырам”, каўбаскіРыбка залатая”, катлеты “Класныя” і іншыя.

Таксама ў школах і гімназіі чацвер стаў днём беларускай кухні. У гэты дзень на сталах дзяцей з’яўляюцца дранікі з мясам, смажаніна беларуская са свініны, біточкі па-беларуску і гэтак далей.

Новаўвядзенні закрануць і рацыён харчавання дзяцей у летніх аздараўленчых лагерах.

А ў наступным навучальным годзе паступовы пераход да пілотнага праекта працягнецца, двухтыднёвае прыкладнае меню будзе пашырана, укараняцца новыя падыходы да арганізацыі харчавання школьнікаў. Меркаваць пра ўсе плюсы і мінусы “смачнага” эксперымента пакуль рана. Аднак ужо зразумела, што мы кіруемся ў верным напрамку, каб забяспечыць навучэнцаў смачным і здаровым харчаваннем.

Увогуле сёлета ў сілкаванні падрастаючага пакалення ва ўстановах адукацыі адбываюцца цікавыя змены. На некаторых з іх раёнка спыняла ўвагу ў № 5 ад 20 студзеня ў артыкуле “Смачна і рацыянальна”. Будзем і далей сачыць за “смачнымі” ўдасканаленнямі.

 

 

Последние новости

Общество

Прямая линия с заместителем начальника отдела статистики труда Главного статистического управления Могилёвской области

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июля для всех знаков зодиака

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем