«У школе нам цiкава!»

 «У школе нам цiкава!»

337 хлопчыкаў і дзяўчынак у гэты канікулярны час наведваюць аздараўленчыя лагеры, якія дзейнічаюць пры школах горада і раёна. На патанненне кошту пуцёўкі на кожнае дзіця са сродкаў рэспубліканскага бюджэту выдзялялася 29 рублёў 40 капеек, бацькоўская даплата за ўвесь перыяд склала 20-25 руб. — у залежнасці ад узросту школьнікаў.

Кожны з сямі лагерных дзён насычаны цікавымі заняткамі. Для дзяцей, пераважная большасць якіх — вучні пачатковых класаў, запланавана правядзенне розных спартыўных спаборніцтваў, віктарын, экскурсій. У абавязковым парадку прадугледжаны мерапрыемствы па правілах паводзін на чыгунцы і аўтамабільных дарогах, пажарнай бяспецы. Уключаны ў планы работы і такія любімыя дзецьмі справы, як паход у кіно і наведванне басейна. Словам, сумаваць у лагеры няма калі.

Наша “Iскарка” аб’яднала на час канікулаў   42 вучні ізіхаціць” яна ярка, — падзялілася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 4 Людміла Карчэўская. Арганізавана работа двух атрадаў. Сярод наведвальнікаў ёсць і некалькі вучняў 5-6 класаў, якія выступаюць у ролі важатых, што падабаецца і ім самім, і малодшым таварышам. Цяжка выдзеліць, што важней: прагулка ці музычная гадзіна, конкурс малюнкаў ці канцэрт. Галоўнае, што дзеці праводзяць канікулярны час пазнавальна і з карысцю. Ну і, канечне, яны павінны добра адпачыць, каб працягваць якасна засвойваць веды ў наступнай чвэрці.

На здымку: наведвальнікі школьнага аздараўленчага лагера СШ № 4.

Валянціна КОРБАЛЬФота Настассі МАЦЮШЭНКА.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем