У нядзелю на базе сярэдняй школы № 1 прайшоў другі і заключны цэнтралізаваны экзамен

У нядзелю на базе сярэдняй школы № 1 прайшоў другі і заключны цэнтралізаваны экзамен.
У гэты раз 243 юнакі і дзяўчыны здавалі яго па дзесяці прадметах на выбар.
Перавагу аддалі матэматыцы — 103 навучэнцы, біялогіі — 43, гісторыі Беларусі — 30. Па адным чалавеку рашалі тэсты па геаграфіі і французскай мове.
На здачу экзамену адводзілася ад 90 да 210 хвілін у залежнасці ад выбранага прадмета. Вынікі будуць вядомы праз дзесяць дзён, калі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў падрыхтуе адпаведныя сертыфікаты.