У краіну ведаў

У краіну ведаў

Сёлета школьныя лінейкі прайшлі ў не зусім звыклым фармаце. Аднак першы званок прагучаў ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі.

У першы клас Лапіцкай СШ прыйшло 19 хлопчыкаў і дзяўчынак. 10 вучняў выпускнога класа і настаўніца вывелі іх на першую школьную лінейку і пазнаёмілі з традыцыямі школы. Для пачаткоўцаў пакуль усё новае і незнаёмае, і толькі з цягам часу яны даведаюцца, што вучням тут ёсць чым ганарыцца. Аб гэтым сведчыла і выступленне дырэктара Мікалая Пісьмянкова, які адзначыў поспехі лепшых навучэнцаў:              11-класніцы Сафіі Чорнай, вучаніц 10 і 5 класаў Веранікі і Маргарыты Карманавых,    3-класніц Ульяны Янкоўскай і Лаліты Дрынь, 4-класніцы Юліі Васічавай. Пасведчанне стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Республікі Беларусь па падтрымцы адоранай моладзі атрымалі вучаніца выпускнога класа Ганна Марозава і былая выпускніца Анастасія Няверава.

Лапіцкая школа прыняла сваіх 192 вучняў у абноўленым выглядзе. За сродкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця праведзены капітальны рамонт вентыляцыйнай сістэмы, сталовай і спартыўнай залы, чатырох про-фільных кабінетаў. Адрамантаваны санвузлы, калідор і фае, заменены аконныя блокі і свяцільні. Акрамя таго, за сродкі, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці, набыты будматэрыялы для рамонту 16 кабінетаў. Работы праводзіліся сіламі педагогаў, тэхперсаналу, бацькоў і вучняў. Куплены два тэлевізары, камп’ютар, мэбля. Першакласнікам устанавілі новыя парты і шафкі для вопраткі. Шмат зроблена і па навядзенні парадку на прылеглай тэрыторыі.

Няхай жа рабяты з задавальненнем крочаць па шляху ведаў!

 

У Дзень ведаў вучняў спецшколы-інтэрната

для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату традыцыйна наведваюць шэфы — прадстаўнікі Дэпартамента аховы УУС.

Сёлета віншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам вучэбнага года намеснік начальніка Дэпартамента аховы — начальнік упраўлення ідэалагічнай работы               і кадравага забеспячэння палкоўнік міліцыі Дзмітрый Дрозд, які пажадаў рабятам поспехаў у вучобе, выказаў словы ўдзячнасці калектыву вучэбнай установы і ўручыў яе дырэктару Ларысе Гормаш падарачны сертыфікат і Ганаровую грамату.

Свята працягнулася на вуліцы: там вучняў чакалі прадстаўнікі Магілёўскага аблупраўлення аховы са службовымі сабакамі. Міліцыянеры-кінолагі расказалі аб выхаванні аўчарак, якія прадэманстравалі цікавыя элементы дрэсіроўкі. Таксама дзеці змаглі прымераць сродкі індывідуальнай і актыўнай абароны і на некалькі хвілін адчуць сябе сапраўднымі супрацоўнікамі Дэпартамента.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем