У Дзень ведаў спецшколу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцыі апорна-рухальнага апарату традыцыйна наведалі шэфы —  прадстаўнікі Дэпартамента аховы МУС

У Дзень ведаў спецшколу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцыі апорна-рухальнага апарату традыцыйна наведалі шэфы —  прадстаўнікі Дэпартамента аховы МУС
У Дзень ведаў спецшколу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцыі апорна-рухальнага апарату традыцыйна наведалі шэфы —  прадстаўнікі Дэпартамента аховы МУС
Яны прывезлі выхаванцам падарункі і яркае тэатралізаванае прадстаўленне: пасля першавераснёўскай урачыстай лінейкі рабяты, іх бацькі і педагогі акунуліся ў сапраўдную казку “Прыгоды Бураціна” з лісой Алісай, катом Базіліо, Мальвінай і, вядома ж, самім драўляным гарэзам.

З пачаткам новага навучальнага года павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак начальнік Дэпартамента аховы МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Шэпелеў. Ён пажадаў рабятам поспехаў у вучобе, выказаў калектыву школы падзяку за працу. Таксама Аляксандр Святаслававіч уручыў дырэктару ўстановы Ларысе Гормаш сертыфікат на перадачу школе тэлевізара, а першаклашкам у рамках рэспубліканскай акцыі “Збяры партфель у школу” — ранцы з поўным наборам неабходных для вучобы канцылярскіх прылад.

Свята працягнулася на вуліцы: там вучняў сустракалі  раставыя фігуры Сабакі і Савы. Дарэчы, менавіта мудрая сава — сімвал Дэпартамента аховы, а службовыя сабакі — частка яго згуртаванай каманды. Быў на свяце і сапраўдны чатырохногі ахоўнік, які пад кіраўніцтвам міліцыянера-кінолага паказваў цуды дрэсіроўкі.

У завяршэнне мерапрыемства Ларыса Гормаш звярнулася да гасцей са словамі падзякі: “Дэпартамент аховы не толькі стварае ўсім выхаванцам добры настрой, але і падтрымлівае нас матэрыяльна. Прыезд шэфаў заўсёды доўгачаканы, а арганізаваныя імі святы і выступленні для дзяцей з кожным годам становяцца ўсё больш маштабнымі і запамінальнымі. Дзякуй за цеплыню і шчырасць, якую вы кожны раз прывозіце”.

Последние новости

Общество

Аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Юрый Жырнікаў быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік Беларускай чыгункі”

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Десять монтеров пути и три бригадира — таков состав одиннадцатого околотка дистанции пути

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники и ветераны железнодорожного транспорта, примите искренние поздравления с Днем железнодорожника!

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 августа для всех знаков зодиака

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем