У Асіповічы наведаліся англічане

У Асіповічы наведаліся англічане

“Прывітанне! – Hello!»

англичане 01

Знаёмства з іншай культурай заўсёды цікава і прывабна. Асабліва для дзяцей, якія ахвотна вывучаюць усе незнаёмае. Зусім нядаўна асіповіцкім школьнікам выпала магчымасць сустрэцца з жыхарамі туманнага Альбіёна: да нас завіталі 4 прадстаўнікі камітэта Брысталь брытанскай дабрачыннай арганізацыі «Лінія жыцця дзецям Чарнобыля». Гэты камітэт на працягу шэрагу гадоў запрашае на аздараўленне асіповіцкіх вучняў і аказвае значную матэрыяльную дапамогу Пратасевіцкай школе.

anglichane-02

Акрамя знаёмства з краінай, горадам і Пратасевічамі, старшыня камітэта Брыстоль дабрачыннай арганізацыі Эндзі Марч, члены камітэта Эндрю Сміт, Моллі Кокс і Лорэйн Морган  мелі на мэце сустрэчу з дзецьмі, якіх прымалі ў сябе раней. Адразу завіталі ў СШ №3. Тэма сумеснага ўрока вучняў 8 “А” і 10 “А” класаў і англічан гучала так: «Маладзёжныя арганізацыі ў Беларусі і Вялікабрытаніі». Землякі расказалі гасцям пра піянерыю і саюз моладзі, а тыя, у сваю чаргу, зацікавілі хлопцаў і дзяўчат аповедам пра скаутаў. Вучні школы, якія пабывалі ў Брысталі, з задавальненнем успомнілі свой адпачынак, а тыя, хто толькі рыхтуецца да паездкі, мелі магчымасць задаць пытанні гасцям.

англичане 03 англичане 04

– Канечне, падлеткі аднесліся да прыезду замежных гасцей з цікавасцю, – адзначае настаўнік англійскай мовы СШ №3 Валянціна Чаропка. –  А яшчэ падчас сустрэчы мы змаглі праверыць узровень падрыхтоўкі сваіх вучняў. І прыемна, што яна, як адзначылі госці, аказалася даволі якасная.

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем