У Асіповічах ушанавалі пераможцаў алімпіяд па вучэбных прадметах

У Асіповічах ушанавалі пераможцаў алімпіяд па вучэбных прадметах

Бывае, што і халодны студзеньскі дзень становіцца цёплым і яркім ад эмоцый і прыемных хваляванняў. Такая абстаноўка і панавала ў актавай зале гімназіі ў час ушанавання пераможцаў абласнога і раённага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Першым вітаў лепшых вучняў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Ён не толькі шчыра павіншаваў школьнікаў, але і выказаў спадзяванне, што і новыя вяршыні, якія сустрэнуцца на шляху асваення ведаў, будуць паспяхова пераадолены.

Спачатку на сцэну пад гучныя апладысменты запрашаліся пераможцы абласной алімпіяды і іх настаўнікі. Толькі першыя месцы ў 10-класніка СШ № 3 Яўгенія Аўдзейчыка. У раёне гэта матэматыка, фізіка і інфармататыка, у вобласці — матэматыка. А падрыхтавалі вучня педагогі Валянціна Куцік, Таццяна Мурадава і Таццяна Александрова.

Асобна варта сказаць пра гімназістаў, якія ў раённым этапе заваявалі 26 дыпломаў розных “гатункаў” і 6 — у абласным. Калі браць толькі перамогу ў Магілёве, то гэта 10-класнікі Лізавета Лагімахава з Дыпломам  ІІ ступені па грамадазнаўстве і Павел Герман з аналагічнай узнагародай па гісторыі (настаўніца ў абоіх — Наталля Лук’яненка). Моцныя тут і 9-класнікі: Аляўціна Балвановіч і Дзіяна Бондар лепшыя па рускай мове (Таццяна Амбрушкевіч), Паліна Батура стала другой па абслугоўваючай працы (Інэса Няверка), Анастасія Ляшчынская трэцяя па беларускай мове і літаратуры (Наталля Ганчаронак).

Добра паказалі сябе і вучні СШ № 2: Андрэй Шаруба з 9 класа заняў 2 месца па фізіцы (Надзея Сасава), а 11-класніца Надзя Яроміна — трэцяе па англійскай мове (Наталля Іванова). Вучаніца 10 класа гэтай жа школы Паліна Пінчук атрымала Дыплом ІІІ ступені па грамадазнаўстве, а яе аднагодак Ягор Масалкоў — заахвочвальны водгук па гісторыі (Неаніла Цыганок). Такі ж водгук атрымала і Анастасія Гасціла з СШ № 1 па французскай мове (Галіна Варац).

Годна паказалі свае веды і сельскія школьнікі. Так, вучань выпускнога класа Руслан Ахмедаў з Вяззеўскай СШ заняў 3 месца ў вобласці па тэхнічнай працы (Аляксандр Ляўкоў), заахвочвальныя водгукі атрымалі 9-класнік Павел Бушкоў з Ялізаўскай СШ па беларускай мове (Галіна Быкава), па матэматыцы — Аляксей Куксар з 11 класа Дараганаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа (Наталля Фаламеева).

У эпіцэнтры ўрачыстасці — на сцэне — вялася і цікавая гутарка. Напрыклад, настаўнік-метадыст Таццяна Амбрушкевіч падзялілася сакрэтам “культывавання” алімпіяднікаў: бярэш вучня ў 5 класе, даеш яму ўрадлівую глебу сваёй навукі, пільна даглядаеш, своечасова і рэгулярна падсілкоўваеш новымі ведамі. Праходзіць час — і вось пара росквіту! Гімназістка Ганна Булойчык, якая ў тройцы лідараў на раённай алімпіядзе па матэматыцы і фізіцы, падзялілася, што чэрпае сілы для авалодвання дакладнымі навукамі ў творчасці: дзяўчынка наведвае тэатральны калектыў ЦТДіМ, дзе і рэалізуе рамантычныя імкненні сваёй асобы.

Напрыканцы мерапрыемства далі наказ вучням, якія ўвайшлі ў зборную вобласці і будуць абараняць гонар Магілёўшчыны на рэспубліканскім узроўні. Гэта Жэня Аўдзейчык, Аляўціна Балвановіч, Дзіяна Бондар, Ліза Лагімахава і Павел Герман. Спадзяёмся, праз некаторы час будзем віншаваць іх з чарговай вікторыяй.

Падарункамі таленавітым школьнікам і педагогам сталі не толькі дыпломы і грашовыя прэміі, але і прыгожыя нумары, падрыхтаваныя выхаванцамі ЦТДіМ, СШ  № 4 і дзіцячай школы мастацтваў № 1.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем