У апошні дзень вясны выпускнікі Асіповіччыны развіталіся са школай

У апошні дзень вясны выпускнікі Асіповіччыны развіталіся са школай

Бывай, школа! Дзень добры, канікулы!

Якім павінен быць апошні вясновы дзень? Радасным, шчаслівым і запамінальным. Такой і выдалася мінулая субота амаль для трох соцень выпускнікоў нашых школ, іх бацькоў і настаўнікаў. Нават цёплы дожджык, — добрая прымета! — які суправаджаў урачыстыя лінейкі, не знівеліраваў важнасці моманту.

последний звонок1

…Лапіцкая СШ. Тут развітальны званок прагучаў для 14 дзяўчат і юнакоў. Павіншаваць 11-класнікаў і астатніх вучняў з завяршэннем чарговага навучальнага года прыйшлі старшыні сельсавета і калгаса Аляксандр Гарадзілаў і Мікалай Аляшкевіч, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Міхаіл Грыгорчык, намеснік камандзіра вайсковай часці 64608 Сяргей Цвыр. Ну а першым выпускнікоў вітаў дырэктар школы Мікалай Пісьмянкоў, які пажадаў выхаванцам знайсці правільную дарогу ў жыцці — сваю, асаблівую. А таксама не баяцца марыць: задуманае абавязкова здзяйсняецца — трэба толькі верыць у сябе.

Якім увогуле быў год для самай вялікай сельскай школы раёна? Адназначна — паспяховым. Вучні добра сябе паказалі ў другім туры рэспубліканскай прадметнай алімпіяды, заваяваўшы  8 дыпломаў, быў і заахвочвальны водгук на вобласці. На другім месцы ўстанова адукацыі ў раённых спартакіядзе і конкурсе мастацкай самадзейнасці “Творчыя ўзлёты”. Упершыню тут прайшоў “Школьны млын” — маштабнае рознабаковае мерапрыемства ў падтрымку маладзёжных і дзіцячых ініцыятыў. Вучаніцай года стала 6-класніца Анастасія Няверава. Словам, аб цікавых падзеях можна расказаць шмат, але не менш плённым павінна быць і лета: на базе школы пройдуць тры лагерныя змены.

последний звонок

З прыемнай місіяй завітаў да мясцовых школьнікаў начальнік разлікова-касавага цэнтра № 13 у г. Асіповічы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Уладзімір Янкоўскі: вось ужо трэці год запар банк разам з асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя футбола” і Міністэрствам адукацыі праводзяць дабрачынную акцыю “Падары дзіцяці футбольны мяч”. Узгаданы спартыўны інвентар і атрымалі на лінейцы першакласнікі.

“Няхай заняткі спортам дапамогуць стаць здаровымі, моцнымі і вынослівымі”, — такім быў наказ. Дарэчы, падарункі былі дастаўлены не толькі лапіцкім хлопчыкам і дзяўчынкам, але і вучням першых класаў усіх сельскіх школ і вучэбна-педагагічных комплексаў Асіповіччыны.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем