Цёплая майская сустрэча ў Асіповіцкім РЦК

Як зрабіць прадугледжанае гадавым планам мерапрыемства яркім і запамінальным, ведаюць кіраўніцтва райарганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і члены прафсаюзных «пярвічак» устаноў адукацыі. У гэтым можна было пераканацца на педагагічнай сустрэчы, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі, куды запрашаліся ўдзельнікі вайны і працоўнага фронту, малалетнія вязні канцэнтрацыйных лагераў і дзеці вайны — ім у першую чаргу і была надзелена ўвага.

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга павіншаваў усіх са святам Перамогі, асобна падзякаваў прадстаўнікам сталага пакалення за тое, што некалі адстаялі свабоду, нанова адрадзілі з руін краіну і яе эканоміку.  Падзячныя лісты старшыні райвыканкама ён уручыў Валянціне Гаўрылаўне Галынскай, Віктару Аляксандравічу Аўгусцінусу і Міхаілу Паўлавічу Падвойскаму.

Працягнула віншаванні начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Шаўчэнка. “Вы расквецілі свет у розныя колеры, каб ён стаў прыгожым і ім маглі любавацца будучыя пакаленні, — такое меркаванне выказала яна ў час свайго выступлення, звяртаючыся да ўбеленых сівізной педагогаў. — Няхай вясна сённяшняй моладзі стане вашай бесклапотнай і ўтульнай восенню”.

Паўтара дзясятка ветэранаў педагагічнай працы атрымалі Падзякі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкама прафсаюза за значны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна.

Да свята Перамогі быў прымеркаваны прафсаюзны конкурс мастацкай самадзейнасці, у якім удзельнічалі ўсе ўстановы адукацыі. Гала-канцэрт склалі песні салістаў, дуэтаў і вакальных груп, выступленні танцавальных калектываў, мастацкае чытанне вершаваных твораў — нумары былі самымі разнастайнымі. Аб’ядноў-вала ж іх не толькі ваенная тэматыка, але і шчырасць выканання, укладзеныя ўнутраныя перажыванні. I больш за пяцьдзясят удзельнікаў фестывалю  самадзейнай творчасці педагогаў “Гэты Дзень Перамогі” былі адзначаны дыпломамі і грашовымі падарункамі.

Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза Алена Кулакоўская, падводзячы вынікі,  адзначыла, што 9 Мая заўсёды застаецца сімвалам гонару за нашых слаўных продкаў, таму было вельмі важна, каб і мерапрыемства прайшло на высокім узроўні. Так і атрымалася.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем