Талентам у Асіповічах павага

Талентам у Асіповічах павага

Лепшыя з лепшых, зорная моладзь, надзеі Асіповіччыны — менавіта так называлі запрошаных на штогадовую цырымонію ўшанавання адораных вучняў, якая прайшла 16 красавіка ў раённым Цэнтры культуры.

talentyi-shavlyuga
Узнагароду Аляксею Храмых уручае Аляксандр Шаўлюга

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, вітаючы лепшых школьнікаў раёна, падзякаваў за добрыя вынікі, якія спрыяюць агульнаму станоўчаму іміджу роднай Асіповіччыны, і параіў і далей працаваць над сабой, удасканальваць веды, пакараць новыя рубяжы.

Першымі, хто атрымаў у гэты дзень заслужаныя ўзнагароды, былі стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Гэта 9-класнік Каменіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Аляксей Храмых, які заняў II месца ў рэспубліканскім конкурсе навуковых эколага-біялагічных работ (кіраўнік — настаўніца біялогіі Ала Шалыпіна), і вучні СШ № 3 Дар’я Саковіч і Яўген Аўдзейчык. Дапамагае Дар’і асвойваць біёлага-экалагічны кірунак настаўніца хіміі Святлана Зайцава, а спасцігаць матэматыку Яўгенію — Валянціна Куцік. У скарбонцы ўзнагарод Дашы — Дыплом І ступені на ХХIV Рэспубліканскай канферэнцыі навукова-даследчых біёлага-экалагічных работ, ІІІ ступені — у абласным конкурсе па біялогіі. Жэня можа ганарыцца Дыпломам ІІ ступені ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, плюс ён атрымаў сертыфікат у міжнародным дыстанцыйным тэсціраванні па хіміі, біялогіі, экалогіі.

Вучні СШ №3 Дар'я Саковіч і Яўген Аўдзейчык са сваімі настаўнікамі
Вучні СШ №3 Дар’я Саковіч і Яўген Аўдзейчык са сваімі настаўнікамі

Хвіліна славы была і ў гімназісткі Аляўціны Балвановіч: дзяўчынка заняла трэцяе месца на рэспубліканскай алімпіядзе па рускай мове і літаратуры (настаўніца — Таццяна Амбрушкевіч), а яшчэ адзначана заахвочвальным водгукам на абласным конкурсе навукова-даследчых работ па матэматыцы (Алена Куракова). Вядучыя пацікавіліся, як Аляўціне ўдаецца спалучаць матэматыку з мовай і ўсё паспяваць. Высветлілася, што розныя на першы погляд навукі пры дэталёвым вывучэнні аказваюцца даволі блізкімі. Ну а цікавасць пашырае межы дня, даючы час для розных заняткаў.

Запрашаліся на сцэну за дыпломамі і падарункамі і многія іншыя пераможцы алімпіяд, абласнога і рэспубліканскага конкурсаў навукова-даследчых работ, спартыўных спаборніцтваў — больш за дзве сотні дзяцей. Сваіх выхаванцаў су-праваджалі настаўнікі і кіраўнікі гурткоў — і гэта справядліва: перамогі дзяцей — вынік сумеснай карпатлівай працы.

Канцэрт, які дзяліў працэс узнагароджання на лагічныя часткі, складалі нумары пераможцаў творчых конкурсаў. Напрыклад, выхаванка ЦТДіМ Ангеліна Хількевіч, уладальніца дыплома “За акцёрскую індывідуальнасць”, прачытала шчымлівы маналог “Анёл і людзі”, хор СШ № 2, лаўрэат “Творчых узлётаў-2014”, выканаў цудоўны твор аб музыцы, а самая юная ўдзельніца гэтага ж першынства з Осаўскага ВПК дзіцячы сад-базавая школа Эмілія Дарафейчык праспявала запамінальную гісторыю пра кошку, вучаніцы з Лапіцкай СШ паказалі хараводную “Пляцень”. І наогул усе нумары былі цікавымі і арыгінальнымі.

 talentyi-vyistupayut
У ролі анёла – Ангеліна Хількевіч

З размовы на сцэне можна было даведацца пра мары і жаданні дзяцей, звесткі са школьнага жыцця. Напрыклад, назва гімназічнай каманды РИТМ — лаўрэата рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі “Свежы вецер”, расшыфроўваецца як “расцём ініцыятыўнай творчай моладдзю”; юныя пошукаўцы з Дараганаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа паведамілі, што яны ўстанавілі прозвішчы двух загінуўшых на іх зямлі салдат; тайскія баксёры з раённай ДЮСШ — прызёры чэмпіянату Еўропы і міжнароднага турніру “Кубак залатога льва” — расказалі, што перамагаць ім дапамагаюць пастаянныя трэніроўкі і мэтанакіраванасць; каманда СШ № 2 “СУМО” — прызёр міжнароднага конкурсу крэатыўнасці “Адысея розуму” — падзялілася, што сакрэт поспеху ў знаходжанні простага ў складаным і наадварот.

Настрой пасля мерапрыемства інакш, як выдатным, не назавеш: хлопчыкі і дзяўчынкі былі ўсхваляваныя сцэнай і задаволеныя падарункамі. Ну а дарослым заўсёды прыемна бачыць сваіх выхаванцаў шчаслівымі і ўсведамляць, што намаганні прыносяць плён.

Валянціна КОРБАЛЬФота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем