Сярэдняя школа № 4 пяты год запар займае сярод школ горада і раёна лідзіруючыя пазіцыі па ключавых кірунках педагагічнай дзейнасці

Сярэдняя школа № 4 пяты год запар займае сярод школ горада і раёна лідзіруючыя пазіцыі па ключавых кірунках педагагічнай дзейнасці

Што робіць яе асаблівай?

— Сакрэт поспеху — у сістэмным падыходзе, адзінстве мэты і інтэграцыі навучання, творчасці, спорту і камфортнай псіхалагічнай атмасферы, — кажа дырэктар СШ № 4 Святлана Сувеева. — Нашы педагогі бачаць перспектывы развіцця адукацыі ў інтарэсах грамадства і эканомікі краіны, смела рэалізуюць ініцыятывы. Напрыклад, наша школа эфектыўна  далучае навучэнцаў да робататэхнікі, што пацвярджаецца шматлікімі ўзнагародамі юных канструктараў.

Сёння мы ўдзяляем увагу вывучэнню кітайскай мовы. Ужо сфарміраваны групы дзяцей, а для настаўніка замежнай мовы Ганны Пяровай арганізавана практыка ў КНР.

Навучэнцы вынікова ўдзельнічаюць у алімпіядным руху, разнастайных конкурсах. У 2024/2025 навучальным годзе рабяты атрымалі дыпломы II і III ступеняў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры, матэматыцы, працоўным навучанні, Дыплом рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару, а таксама стобальны вынік на цэнтралізаваным экзамене па рускай мове. У мінулым годзе наш выпускнік без уступных іспытаў па рэкамендацыі наглядальнага савета ўстановы адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк” быў залічаны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Лідарства школы ў галіне фізічнай культуры і здароўя дасягаецца дзякуючы шматгадовай працы ўсіх — ад кіраўніцтва да вучняў і бацькоў. Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя рэгулярна павышаюць кваліфікацыю, вывучаюць новыя методыкі, сучасныя падыходы да трэніровак і ўдасканалення фізічных навыкаў навучэнцаў. Яны імкнуцца знайсці “свой” від актыўнасці для кожнага — ад прафесійнага спорту да аздараўленчых заняткаў.

Поспехі на спаборніцтвах вынік масавага ўключэння дзяцей у фізкультуру і здаровы лад жыцця. Пацвярджэннем гэтага з’яўляюцца высокія дасягненні на спартыўных спаборніцтвах рознага ўзроўню: рабяты з’яўляюцца бясспрэчнымі лідарамі ў гандболе сярод юнакоў і дзяўчат на працягу шэрагу гадоў; пераможцамі і прызёрамі раённых спаборніцтваў па зімовым і летнім мнагабор’і “Абаронца Айчыны”; лідарамі лыжнага спорту; пераможцамі раённых спаборніцтваў па летнім мнагабор’і “Здароўе” і лёгкай атлетыцы.

Шмат увагі надаецца ахове працы і бяспецы. Мы няўхільна абнаўляем матэрыяльна-тэхнічную базу, набываем сучаснае траўмабяспечнае абсталяванне для спартыўнай залы і стадыёна, забяспечваем работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы. Усе супрацоўнікі праходзяць абавязковыя інструктажы і курсавую перападрыхтоўку па ахове працы, першай дапамозе, пажарнай бяспецы.

Праводзяцца мерапрыемствы па зніжэнні псіхаэмацыянальнай нагрузкі педагогаў, паляпшэнні ўмоў працы. Мы фарміруем культуру паводзін, пры якой кожны супрацоўнік і вучань адчувае асабістую адказнасць за агульны вынік. Такім чынам, наш поспех — гэта  вынік планамернай працы згуртаванай і выдатна матываванай каманды, дзе цэняць здароўе, імкненне да развіцця і бяспекі кожнага.

Алена Суета



Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость