Сустрэчы з кнігамі на Асіповіччыне

Сустрэчы з кнігамі на Асіповіччыне

Сустрэцца з пісьменнікам — гэта значыць пазнаёміцца з яго творамі, якія адлюстроўваюць унутраны свет аўтара. Але даволі часта аўтары розных напрамкаў ладзяць і асабістыя сустрэчы з чытачамі — як дарослымі, так і маленькімі. I Асіповіччына не застаецца па-за ўвагай знакамітых літаратараў.

Вось і нядаўна ў госці да малодшых вучняў гімназіі завіталі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў, паэт і празаік Міхась Пазнякоў і таленавіты пісьменнік, бард Аляксандр Вашчанка. Прынеслі з сабою вялікую колькасць мастацкай і вучэбнай літаратуры, а таксама добры настрой і цікавыя гісторыі. Міхась Паўлавіч у выступленні падкрэсліў, што родная мова — каштоўнасць, якую трэба берагчы і вывучаць як мага болей дасканала. Паэт адзначыў, што напісаў для дзяцей шмат кніг, прадэкламаваў некалькі вершаў. Асабліва хлопчыкам і дзяўчынкам спадабалася гульня з загадкамі, за правільныя адказы на якія кожны атрымаў у падарунак кнігу. Аляксандр Вашчанка звярнуў увагу дзяцей на творчасць паэта Максіма Багдановіча, расказаў яго біяграфію, выканаў знакамітую песню «Слуцкія ткачыхі».

дети и писатели

Для дарослых чытачоў у гарадской бібліятэцы № 1 была арганізавана творчая сустрэча з пісьменніцай і паэткай Наталляй Батраковай — даволі папулярным сучасным аўтарам ў Беларусі і суседніх краінах. Чытачы цікавіліся яе творчым шляхам, тым, што натхняе і накіроўвае думкі на стварэнне новых твораў. Адбылася і прэзентацыя чарговай кнігі аўтара пад назвай «Миг бесконечности-2: бесконечность любви, бесконечность печали…», якая з’ўляецца працягам дылогіі «Миг бесконечности». Напрыканцы сустрэчы Наталля падпісала для ўсіх жадаючых свае творы.

Ганна АБРАМКІНА.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость