Супрацоўніцтва СШ № 4 з Асіповіцкім доследным лясгасам налічвае ўжо паўтара дзясятка гадоў

Супрацоўніцтва СШ № 4 з Асіповіцкім доследным лясгасам налічвае ўжо паўтара дзясятка гадоў
Супрацоўніцтва СШ № 4 з Асіповіцкім доследным лясгасам налічвае ўжо паўтара дзясятка гадоў
Школьнае лясніцтва за гэты час стала адным з лепшых у раёне. Кіруе ім педагог Людміла Ждановіч. У мінулую пятніцу на ўрачыстай лінейцы, дзе прааналізавалі здабыткі другой чвэрці, падвялі таксама і вынікі дзейнасці школьнага лясніцтва.

Падзякаваць дзецям за іх працу на лясной ніве прыехалі прадстаўнікі мясцовай лесагаспадарчай установы — намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Алеся Аўдзей і ляснічы Валерый Скрыпінскі — менавіта з Асіповіцкім лясніцтвам цесна ўзаемадзейнічае школа.

Закранулі адразу некалькі напрамкаў. Так, у намінацыі “Эка-сэлфі” I месца заняў 8 ”А” клас, пераможцамі ў акцыі па зборы пладоў дуба чарэшчатага (сёлета заказ быў менавіта на жалуды) сталі вучні 5 “В” класа, больш за іншых сабралі кармоў для птушак рабяты з 5 “А”. Актыўна праходзіў і нядаўні конкурс па вырабе кармушак. Адметна, што ён быў абвешчаны сярод 5-11 класаў, аднак зацікавіліся прапановай і малышы. Хіба можна дзецям забараняць удзельнічаць у добрых справах? У выніку I месца ў 11-класніцы Ганны Семяненка, але адзначана разам з іншымі і вучаніца 1 “В” класа Варвара Шынкарова. Усяго былі ўручаны дыпломы 13 хлопчыкам і дзяўчынкам, а таксама салодкасці і кніга “Рэдкія і знікаючыя віды прыроднай флоры Беларусі ва ўмовах культуры”.

— Работа лясніцтва заўважна рознабаковая, — падзялілася меркаваннем Людміла Ждановіч. — Мабыць, пачынаючы з таго, што паўсюдна ў рэкрэацыях школы і ў класах арганізаваны куткі прыроды. Зараз, напярэдадні Новага года, кабінеты ўпрыгожваюць штучныя ёлкі альбо кампазіцыі з яловых галінак. Жывыя дрэўцы, шчыра кажучы, шкадуем. Тэматычныя падборы літаратуры пра птушак, звяроў рыхтуе школьная бібліятэка. Нядаўна была арганізавана аглядавая выстава “Слухай прыроду сэрцам”. Школьны двор упрыгожваюць пасаджаныя вечназялёныя расліны, за якімі вядуць догляд юныя аматары лесу. Паўсюдна на тэрыторыі школы на дрэвах развешаны кармушкі для птушак. Увогуле на працягу года праходзяць разнастайныя акцыі, напрыклад, у гэты час тая ж “Тэхнаёлка”, “Ёлка-арт”, экскурсіі, працоўныя дэсанты па ўборцы лесу, агароджванні муравейнікаў, прыродныя майстэрні, квэсты, прафарыентацыйная работа. У школьным лагеры дзецям расказваем аб таямніцах лесу і жыцці яго насельнікаў. Заўсёды далучаецца школьнае лясніцтва да нарыхтоўкі другаснай сыравіны. Дзеці ведаюць, што тона макулатуры дазваляе захаваць ад 10 да 20 дрэў. Тым лясніцтва і прываблівае вучняў, што выкарыстоўваюцца тут самыя разнастайныя формы работы, якія дзецям цікавыя і ў якіх яны з задавальненнем прымаюць удзел. Школьнае лясніцтва ўдала спалучае грамадзянскае, духоўна-маральнае, эстэтычнае, экалагічнае, працоўнае выхаванне. І гэта дазваляе хлопчыкам і дзяўчынкам расці адказнымі, чулымі, сапраўднымі людзьмі з шырокім кругаглядам і жаданнем зрабіць акаляючы свет лепшым.

 

 

Последние новости

Общество

От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”

19 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака

19 июля 2025
Читать новость
Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем