Сучасны педагог: розныя аспекты

Сучасны педагог: розныя аспекты

Ёсць такія падзеі, якія не толькі рознабакова характарызуюць работу пэўнай установы, але і задаюць тон дзейнасці на доўгі час. Такой атрымалася і міжнародная канферэнцыя “Прафесійна-педагагічная культура сучаснага педагога”, якая прайшла 26 сакавіка ў актавай зале райвыканкама. Арганізатарамі выступілі Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі, аддзел адукацыі, спорту і турызму Асіповіцкага райвыканкама, Беларускае псіхааналітычнае грамадства, аўтарская група “Рэферэнт”, а асаблівую значнасць ёй надаў удзел прадстаўнікоў Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі. Паспрабуем расказаць пра сустрэчу, адказаўшы толькі на адно пытанне: “Як?”

Хлебасольна

suchasnyi-pedagog

 Менавіта з уручэння хлеба і солі народным ансамблем песні і музыкі РЦК “Люлечка” распачалося знаёмства з горадам прыбыўшай днём раней літоўскай дэлегацыі. Месцам сустрэчы стала сярэдняя школа № 2, дзе госці наведалі школьны музей і пазнаёміліся з рознымі відамі пазаўрочнай дзейнасці вучняў. Галоўным жа вынікам насычанага дня стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж СШ № 2 і гімназіяй імя Адольфаса Шапокі г. Уцяна Літоўскай Рэспублікі. Узаемадзеянне будзе тычыцца навукова-даследчай работы, вывучэння нацыянальных асаблівасцей краін, рэалізацыі розных адукацыйных праграм.

 Шматгранна

suchasnyi-pedagog3

 Ужо зыходзячы з таго, што праблемнае поле канферэнцыі складалі такія аспекты, як сучасныя тэндэнцыі і актуальныя праблемы фарміравання прафесійна-педагагічнай культуры педагога, канцэптуальная прафесійна-асобасная мадэль сучаснага педагога і яго псіхалагічная кампетэнтнасць, інавацыйная дзейнасць як умова ўдасканалення, камунікатыўная культура сучаснага вучэбнага занятку і многае іншае, можна ўявіць, наколькі рознабаковай была сустрэча.

 Пазнавальна

suchasnyi-pedagog6

 Перад канферэнцыяй была магчымасць азнаёміцца з разнастайнымі выставамі: “Адрасы эфектыўнага педагагічнага вопыту ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Асіповіцкага раёна”, “Партфоліа вучэбных дасягненняў вучняў”, творчымі работамі педагагічнай дынастыі Пішчовых, карцінамі мастака-педагога дадатковай адукацыі ЦТДіМ Канстанціна Мацюненкі, а таксама вучэбна-метадычнай літаратурай, выдадзенай у Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.

suchasnyi-pedagog5

За час сустрэчы сапраўды блізкім стаў горад Уцяна і ўзгаданая вышэй гімназія. Дарэчы, Адольфас Шапока, чыё імя носіць гэтая навучальная ўстанова, — знакаміты літоўскі навуковец, яго “Гісторыя літоўскай дзяржавы” — адна з асноўных крыніц ведаў аб сваёй краіне ўжо для некалькіх пакаленняў суседзяў.

 Урачыста

suchasnyi-pedagog4

 Цэласнае ўяўленне аб функцыянаванні ўстаноў адукацыі Асіповіччыны не было б поўным без знаёмства з лепшымі педагогамі раёна. Канферэнцыя стала зручным момантам і для ўшанавання пераможцаў абласнога этапу конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, якімі сталі Максім Мікуліч, Вікторыя Гяч і Жанна Маціеўская. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга ўручыў ім Падзячныя лісты старшыні райвыканкама і каштоўныя падарункі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

 Iнавацыйна

 Гэта першае асіповіцкае мерапрыемства, якое магла бачыць анлайн шырокая аўдыторыя. I спадзяванні спраўдзіліся: да канферэнцыі падключыліся Магілёў, Салігорск, Слуцк, пасёлак Бараўляны, расійскія гарады Смаленск і Ярцава.

 Нечакана

 Сустракала гасцей жывая музыка ў выкананні выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў № 1. Фартэпіяна і скрыпка — якраз тыя інструменты, якія дапамаглі настроіцца ўсім на патрэбны лад.

suchasnyi-pedagog8

Прыемным сюрпрызам стала дэфіле мод педагогаў “Дзелавы стыль адзення” ў выкананні мясцовых настаўнікаў. У гэтай складанай прафесіі знешні выгляд — важны фактар у агульным іміджы!

Даспадобы прыйшліся і літоўскія цукеркі, перадаваемыя ў плеценым кошыку па зале. Смачныя, як і нашы!

 Хвалююча

 Бадай, такім было выступленне настаўнікаў літоўскай гімназіі на іх роднай (так захацелася пачуць і беларускую! — аўт.) і рускай мовах, якія расказвалі аб узаемадзеянні літоўскай і беларускай гісторыі ў кантэксце агульных праграм. У абедзвюх літовак на Беларусі пахаваны продкі…

Настаўнік-метадыст з нашай гімназіі Таццяна Амбрушкевіч, раскрыўшы сакрэты поспеху сучаснага педагога, падзялілася і тым, што ўсе яе думкі былі з вучнямі, якія ў гэты момант абаранялі гонар Магілёўшчыны на рэспубліканскай алімпіядзе.

Дырэктар Жорнаўскай СШ Мікалай Пішчоў расказаў пра сваю дынастыю, у якой агульны стаж служэння справе адукацыі і выхавання ўжо больш за 250 гадоў. Ёсць чым ганарыцца!

suchasnyi-pedagog1

 Крэатыўна

Такімі варта назваць праведзеныя майстар-класы “Камунікатыўная культура сучаснага навучальнага занятку” настаўнікамі з Літвы Дайвай Дудэнене і Ауксе Жылінскене і “Як зрабіць урок цікавым” завуча Лапіцкай СШ Алены Гаўруковіч, таксама “Стварэнне партрэта сучаснага педагога”, прадстаўленае настаўніцай пачатковых класаў з гімназіі Вольгай Баравіковай. Па вялікім рахунку, кожнае з выступленняў у рознай ступені адпавядала гэтай катэгорыі.

Разыходзіліся ўсе ўдзельнікі канферэнцыі адухоўленыя і настроеныя на пазітыўныя змяненні ў сабе саміх і сваёй рабоце — мяняцца да лепшага заўсёды ёсць магчымасць і патрэба! Iнакш настаўніку проста нельга: ён павінен заўсёды на крок апярэджваць час.

suchasnyi-pedagog2

На развітанне пацікавілася меркаваннем літоўскіх педагогаў аб нашым горадзе. Сваімі вывадамі падзялілася вядомы гісторык, дацэнт Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта Віда Кнюрайтэ:

Нас уразілі Асіповічы. Не чакалі, што райцэнтр можа быць такім вялікім, цікавым па будове, мець такую колькасць прадпрыемстваў. Вельмі спадабаліся Алея Герояў і размешчаны побач музей пад адкрытым небам — у Вільнюсе і блізка такога няма. Наогул, нам здаецца, што адчуванне краіны і сваіх каранёў у вас і вашых дзяцей вельмі глыбокае. Заўсёды ведалі беларусаў як народ гасцінны, таму крыху баяліся расчаравацца: раптам з цягам часу штосьці змянілася? Не толькі не расчараваліся, а, наадварот, засталіся ў сапраўдным захапленні. Людзей добразычлівых, ветлівых, шчырых, адкрытых — толькі такіх сустрэлі ў Асіповічах!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость