СШ №2 г. Асіповічы: у свет прафесій — поруч

СШ №2 г. Асіповічы: у свет прафесій — поруч

“Адным з важнейшых прызначэнняў школы з’яўляецца прафарыентацыя вучняў, якая павінна чырвонай ніткай праходзіць праз работу класнага кіраўніка”, — лічыць настаўнік СШ №2 Ірына Віктараўна  Ванюк. І мае рацыю. Таму што яна разам з Таццянай Валер’еўнай Рыжанковай і Ганнай Адамаўнай Люцінга ужо выпусцілі сваіх прафесійна арыентаваных гадаванцаў у дарослае жыццё, падсумавалі вынікі і засталіся імі задаволены: большасць паступіла ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя вучэбныя ўстановы, а сёлета на школьным небасхіле “засвяціліся” зорачкі, якія ў ходзе правядзення цэнтралізаванага тэсціравання набралі максімальную ці набліжаную да яе колькасць балаў. Так, Андрэй Жлобіч па матэматыцы атрымаў сертыфікат з заветнай лічбай 100 (настаўнік Таццяна Аляксандраўна Бутава), па рускай мове — 98 (Алена Пятроўна Марціновіч), а па фізіцы — 93 (Надзея Мікалаеўна Сасава). Набрала максімальную колькасць балаў па рускай мове і Паліна Пінчук. А Вікторыя Чаропка паспяхова справілася з заданнямі па беларускай мове, і заканамерным вынікам сталі зноў жа 100 балаў (Ірына Віктараўна Ванюк), і толькі шасці не хапіла дзяўчынцы  да сотні па выніках ЦТ па англійскай мове (Людміла Вячаславаўна Смірнова).

“І ўсё гэта дзякуючы таму, — лічыць намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Кацярына Мікалаеўна Свіркова, — што калектыў СШ №2 ужо 3 гады працуе над укараненнем праекта дыферэнцыраванага навучання, рыхтуе вучняў па асобных дысцыплінах на павышаным узроўні. Акрамя ўзгаданых педагогаў, у праекце задзейнічаны і дапамагаюць вучням дасягаць добрых вынікаў настаўнікі замежнай мовы Наталля Барысаўна Іванова і Людміла Іванаўна Цвірко, выкладчыкі хіміі Людміла Паўлаўна Бабакова і біялогіі Юлія Аляксееўна Хвісевіч.

Профільнае навучанне пачынаецца з першых гадоў знаходжання ў школе. Распрацавана сістэма работы з вучнямі ўсіх класаў, якая ўключае, у залежнасці ад узросту, гутаркі, ролевыя гульні, прагляд відэафільмаў, дэбаты, экскурсіі на прадпрыемствы, сустрэчы з прадстаўнікамі ВНУ і СНУ Мінска, Віцебска, Магілёва. Праводзяцца мерапрыемствы на класных гадзінах і ў шосты школьны дзень. Мэта ўсёй гэтай пазакласнай работы — каб дзецям было лягчэй зарыентавацца ў разнастайнасці прафесій, знайсці свой накірунак і атрымаць якасную падрыхтоўку да навучання на наступнай адукацыйнай прыступцы. Для кожнага вучня складаецца індывідуальная адукацыйная траекторыя, па якой тыя рухаюцца ў розным тэмпе, але толькі наперад. Яна ўключае крэатыўныя кампаненты, напрыклад, карту інтарэсаў, самаадзнаку вучэбнай матывацыі, трэнінг вылучэння ідэй і г.д.

Важны ланцужок у сістэме профільнага навучання — псіхалагічная служба, якая праводзіць дыягностыку, вывучае схіль-насці і здольнасці кожнага школьніка паасобку. Псіхалагічны маніторынг па інфармацыйнай тэхналогіі “REFERENT” праводзіць псіхолаг Вольга Уладзіміраўна Налівайка. А Ала Анатольеўна Барадоўская вядзе факультатыўныя заняткі па тэме “Прафесія маёй мары”, якія старшакласнікі наведваюць з задавальненнем.

Безумоўна, прафесійнае арыентаванне дзяцей немагчыма без удзелу бацькоў, і тыя дапамагаюць у арганізацыі наведвання сваіх рабочых месцаў, даюць магчымасць папрацаваць на іх разам гадзіну-другую. З цікавасцю, напрыклад, наведвалі вучні раён цеплавых сетак, парфумерна-касметычную фабрыку “Сонца”, СААТ “Белга-Прам” і іншыя прадпрыемствы.

Профільнае навучанне сёлета пачалося ва ўсіх установах, якія даюць сярэднюю адукацыю, а таму калегі актыўна вывучаюць вопыт  гарадской СШ-2. Гэта ўстанова — адзіная і ў вобласці, якая працуе па інавацыйным праекце дадзенага накірунку. I самае галоўнае — яе выпускнікі дакладна ведаюць, кім яны хочуць стаць. I мэтанакіравана ідуць да рэалізацыі мары.

Іна ЗАСКЕВIЧ.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость