СШ № 1 багатая не толькі на вучняў (зараз іх налічваецца 930), але і на колькасць дасягненняў у мінулым годзе

СШ № 1 багатая не толькі на вучняў (зараз іх налічваецца 930), але і на колькасць дасягненняў у мінулым годзе

Педагогі і вучні прынялі ўдзел у 44 конкурсах рознага ўзроўню. І даволі вынікова. Цэлы россып грамат, дыпломаў і іншых узнагарод папоўніў скарбонку ўстановы адукацыі. Тэматыка гэтых конкурсаў разнастайная. Напрыклад, адкрыты рэспубліканскі конкурс малюнка “Выбары вачамі дзяцей”, абласны этап рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”, раённы этап рэспубліканскага конкурсу праектаў “Энергамарафон”, ІІІ Рэспубліканскі конкурс дзіцячых творчых работ “Дзеці аб мэтах устойлівага развіцця”, абласны конкурс “Знайдзі сваё прызванне ў прафесіі”, абласны конкурс па крэатыўным праграмаванні на візуальнай мове Scratch… І на ўсіх вучні дэманструюць высокі ўзровень падрыхтоўкі па прадметах, шырокую эрудыцыю, крэатыўнасць і творчую накіраванасць. Таксама вучнямі СШ № 1 было атрымана сем дыпломаў розных ступеняў у раённых конкурсах работ вынаходніцкага характару.

Ва ўстанове працуе рэсурсны цэнтр па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд, здачы цэнтралізаванага экзамену і тэсціравання па шасці дысцыплінах. Педагогі Уладзімір Паркалаў, Алена Пышная, Ларыса Прэдчанка, Алена Хальцова, Вольга Хмара і Святлана Пышная штогадова рыхтуюць прызёраў другога этапу рэспубліканскай  алімпіяды, а намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Аксана Кашкова на рэспубліканскім узроўні падзялілася абагульненым вопытам работы рэсурснага цэнтра па профільным навучанні. За тры апошнія гады школа выпусціла 16 медалістаў.

Вопыт педагогаў СШ № 1 вядомы па ўсёй краіне. Так, настаўнік-метадыст Уладзімір Паркалаў чытае курсы лекцый ў Акадэміі адукацыі і Магілёўскім інстытуце падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў, распаўсюджваў свой вопыт ён і сярод калег з Брэстчыны. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вольга Хмара таксама выступала са сваімі напрацоўкамі ў абласным цэнтры. Педагогі школы дзяліліся вопытам на міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, друкавалі напрацоўкі ў часопісах. Настаўнік французскай і англійскай моў Анастасія Другакова заняла першае месца сярод маладых спецыялістаў Асіповіччыны, а настаўнік гісторыі і геаграфіі Алена Хальцова стала прызёрам рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар, адукацыя, інтэрнет”.

У цэнтры ўвагі педагогаў — патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. У школе працуе мемарыяльны пакой імя Героя Савецкага Саюза Барыса Дзмітрыева, у якім праходзіць шмат мерапрыемстваў гістарычнай накіраванасці. Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з вайсковай часцю 12147. На базе школы летась быў створаны ваенна-патрыятычны клуб “Волат”, які ўзначальвае кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Уладзімір Шор.

А яшчэ тут працуе STEM-цэнтр, накіраваны на развіццё ў дзяцей мыслення новага тыпу і навыкаў, неабходных для жыцця ў высокатэхналагічным грамадстве. Таксама на базе школы функцыянуюць профільныя і дапрофільныя класы, якія дапамагаюць будучым выпускнікам вызначыцца з выбарам прафесіі.

Навучальны год у зеніце. Наперадзе чакае шмат цікавых, насычаных і пазнавальных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё дзяцей, раскрыццё іх патэнцыялу.

Последние новости

Общество

Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет

6 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака

6 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Осиповичского райисполкома

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем