“Школьны базар-2017” у Асіповічах

“Школьны базар-2017” у Асіповічах

Да новага навучальнага года засталося не так многа часу, таму бацькі пачалі актыўна наведваць гандлёвыя кропкі з мэтай купіць адзенне-абутак, канцылярскія тавары і іншую неабходную дробязь.

Ужо каторы год да паслуг пакупнікоў арганізоўваюцца “Школьныя базары”, якія дапамагаюць у зборах да 1 верасня. У Асіповічах такі кірмаш пачаў сваю работу на мінулым тыдні. Па традыцыі ён развярнуўся на цэнтральнай плошчы горада і сабраў за 2 дні не адню сотню пакупнікоў, якіх з задавальннем віталі гаспадары гандлёвых павільёнаў, прапаноўваючы швейныя вырабы, спартыўныя адзенне-абутакак, партфелі, рукзакі і іншыя суправаджальныя тавары.

— У кірмашы прынялі ўдзел каля дзясятка суб’ектаў гаспадарання, — гаворыць галоўны спецыяліст сектара гандлю і паслуг райвыканкама Ала Пінчук. — У іх ліку Асіповіцкі філіял ААТ “Магілёўсаюздрук”, “Гандаль”, райспажыўтаварыства, індывідуальныя прадпрымальнікі і рамеснікі. У сярэднім, каб падрыхтаваць да школы першакласніка, бацькам неабходна мець у кашальку ад 200 да 550 рублёў, старшакласніка — да 670. Кошт тавараў на школьных базарах вар’іруецца прыкладна ў такіх жа цэнавых дыяпазонах, што і на рынку. Бацькам зручна рабіць пакупкі падчас такой формы абслугоўвання — тут працуюць і палаткі з неабходнай для школьнікаў друкаванай прадукцыяй. Словам, можна ў адным месцы і купіць сшыткі, дзённікі, атласы, контурныя карты, і апрануць-абуць дзіця. Школьны базар працягне работу і 25-26 жніўня, так што прыходзьце за пакупкамі!

Ніна ВIКТОРЧЫК. Фота Ніны ЦАРЫК.

[warning] Вниманию жителей и гостей города Осиповичи!

25 и 26 августа на центральной площади города состоятся ярмарки «Школьный базар-2017» по продаже товаров школьного ассортимента с участием субъектов торговли всех форм собственности и предприятий-товаропроизводителей.

Приглашаем школьников и родителей посетить школьные базары.

Время проведения школьных базаров — с 10.00 до 18.00 часов. [/warning]

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем