Семьи Шамаков и Парамоновых представят Осиповичский район на областном конкурсе замещающих семей

Семьи Шамаков и Парамоновых представят Осиповичский район на областном конкурсе замещающих семей

Сацыяльная абарона

Сэрцы аддадзены дзецям. І не толькі сваім

Пачаткам пачаткаў назваў паэт Міхаіл Рабінін бацькоўскі дом. І ён меў рацыю, бо ў сям’і дзеці атрымоўваюць трывалы падмурак для далейшага жыцця. Аб значэнні ячэйкі грамадства гаварылася і на заключным этапе раённага конкурсу замяшчальных сямей “Сэрца аддаю дзецям”, які адбыўся ў мінулую пятніцу.

Удзельнікі падрыхтавалі незвычайнае запрашэнне гасцей на сямейнае свята, праявіўшы пры гэтым творчыя ўменні і крэатыў. Паштоўкі і плакаты, якія яны вырабілі, чарговы раз пацвердзілі, што рабяты не толькі наведваюць розныя гурткі па рукадзеллі, але і дома рыхтуюць адзін аднаму сувеніры ўласнымі рукамі. Дарэчы, у зале, дзе праходзіла спаборніцтва, была аформлена выстава розных вырабаў канкурсантаў, што пераконвала: фантазія, узрошчаная на спрыяльнай глебе, не мае межаў.

Відэапрэзентацыя “Рэцэпт сямейнага шчасця” таксама кожнай сям’ёй была выканана па-свойму. Падрыхтаваныя ролікі нібы дазволілі пабываць у дамах, дзе жывуць прыёмныя дзеці, парадавацца, што кожны з іх знайшоў утульнае месцейка, дзе яго разумеюць, і руку дапамогі, апіраючыся на якую нават па бездаражы крочыць ямчэй. З цягам часу хлопчыкі і дзяўчынкі з нялёгкім лёсам навучыліся радавацца жыццю і весяліцца, змаглі раскрыць артыстычныя здольнасці, аб чым сведчылі і іх выступленні. Рабяты спявалі, чыталі вершы, ігралі на музычных інструментах. А яшчэ была падрыхтавана прэзентацыя любімых страў.

Журы, якое пільна сачыла за выступленнем кожнай каманды, нялёгка было вызначыцца з рашэннем. У выніку Дыпломам  І ступені сярод дамоў сямейнага тыпу была ўзнагароджана сям’я Шамакоў, на другім месцы — Дарашэнкі, а замкнула тройку лідараў сям’я Сысояў. Сярод прыёмных сямей месцы размеркаваліся наступным чынам: Парамонавы, Цяслёнкі і Пятрашавы. Але пераможцамі сталі ўсе, бо пераадолелі абыякавасць, ваганні, непаразуменне. І змаглі пераканацца самі і даказаць іншым: родныя бацькі — не тыя, хто даў жыццё, а тыя, хто даў магчымасць па ім ісці, расправіўшы плечы.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем