З Днём ведаў, Асіповіччына!

З Днём ведаў, Асіповіччына!

Учора ва ўсіх навучальных установах Асіповіччыны святочна адзначаўся Дзень ведаў. Школьны званок прагучаў для 564 першакласнікаў раёна, а ўвогуле за парты селі 5.195 вучняў.

Den-znaniy-vyaze
Першы званок

Урачыстыя лінейкі наведала шмат гасцей. Напрыклад, у Вяззеўскую сярэднюю школу завіталі кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін, першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі, старшыня сельвыканкама Іван Вярыга, прадстаўнікі РАНС і РАУС Антон Герасянкоў і Сяргей Цагойка, дырэктар ААТ “Рыбгас “Свіслач” Аляксандр Няхай і старшыня калгаса “Авангард” Сяргей Сідарэнка. Яны выказалі шмат цёплых слоў вучням, настаўнікам, бацькам, шчыра пажадалі поспехаў у школьных справах. А пасля святочнай лінейкі самым маленькім вучням — першакласнікам — уручылі падарункі ад Прэзідэнта краіны.

Den-znaniy-vyaze
Першакласнікі разам з Рыгорам Вароніным, дырэктарам школы Валянцінай Грышановіч і Васілём Пятроўскім
Den-znaniy-vyaze
Вучні 11 класа з класным кіраўніком Ларысай Цяслёнак

У Вяззеўскай школе сёлета будуць атрымліваць веды 126 вучняў, сярод якіх 9 — упершыню. Да навучальнага года ўстанова адукацыі цалкам падрыхтавана: матэрыяльна-тэхнічная база ўкамплектавана, летам зрабілі сур’ёзны рамонт харчаблока. Калектыў — стабільны і вопытны. Карацей кажучы, створаны ўсе ўмовы, каб і вучні, і настаўнікі адчувалі сябе зручна, а навучальны працэс адбываўся без перашкод.

Марыя ТАЛЕЙКА.

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем