Родная школа для Тамары Астаповіч

Родная школа для Тамары Астаповіч

Адукацыйны працэс даўжынёй у жыццё

Гэта школа стала сапраўды роднай для Тамары Астаповіч. І не дзіўна: яшчэ дзяўчынкай бегала па яе двары, вучылася пісаць першыя літары. Тут расла, сябравала, набывала веды, спасцігала сакрэты чалавечых узаемаадносін.

Вучылася заўсёды на “выдатна”, аб чым сведчаць пахвальныя лісты ў школе і чырвоны дыплом, атрыманы ў Горацкім педвучылішчы, які дзяўчына скончыла ў 1988 годзе.

Яна магла выбраць любую гарадскую ўстанову адукацыі, і не толькі ў нашым райцэнтры. Але, не вагаючыся, абрала Пратасевіцкую школу — нашто ж мяняць на іншую, калі тут утульна і камфортна?

Толькі сцяжына да школьнага парога пралягала раней ад бацькоўскай хаты, што на Беларускай вуліцы, а цяпер вядзе з вуліцы Садовай аграгарадка Пратасевічы, дзе некалі малады спецыяліст атрымала дом.

Першы і адзіны дырэктар, з якім працуе і зараз — Мікалай Іванавіч Бранавіцкі. Калектыў быў знаёмым, вёска таксама, таму цяжкасцей з адаптацыяй да новай ролі не зведала.

Доўгі час працавала Тамара Антонаўна настаўнікам пачатковых класаў. Скончыла Мінскі педінстытут. А ў 2005 годзе была назначана завучам. І хоць работа цяпер больш накіравана на настаўнікаў, сапраўднае задавальненне дастаўляюць зносіны з вучнямі, асабліва малодшымі. Даверлівыя, няўрымслівыя, дапытлівыя — хіба з імі засумуеш?

Амаль трэць усяго педкалектыву сярэдняй школы — ураджэнцы гэтай жа вёскі. Ці ж гэта не прыклад таго, як трэба рыхтаваць кадры? І калі маладыя педагогі ад-працоўваюць адведзеныя 2 гады, яны не пакідаюць школу, а працягваюць прафесійную дзейнасць менавіта тут. У гэтым, думаецца, немалая заслуга і завуча, які стараецца стварыць спрыяльныя ўмовы для работы калег.

Пра сябе Тамара Антонаўна расказваць не любіць. Затое пра школу, калег і вучняў — з задавальненнем. Напрыклад, пра тое, што школьнікі, вывучаючы мясцовую мікратапаніміку, атрымалі другое месца ў абласным конкурсе навуковых работ, і, не маючы стадыёна і спартзалы, радуюць спартыўнымі дасягненнямі. А таксама пра супрацоўніцтва з англійскай дабрачыннай місіяй “Лінія жыцця — дзецям Чарнобыля”, дзякуючы якому школа паглядае на свет шыбамі новых шклопакетаў, мае сучасную тэхніку, а дзеці атрымоўваюць магчымасць аздаравіцца.

Кіраўнік установы адукацыі характарызуе свайго намесніка так: “Высокаадказны чалавек, далікатны, ветлівы. Усё робіць добрасумленна. Адна з лепшых настаўніц. Заўсёды дзеліцца ведамі, вопытам. Карыстаецца аўтарытэтам у педагогаў і бацькоў. Яе любяць вучні”.

1 верасня Тамара Антонаўна зноў скажа натхняльныя словы калегам, а дзяцей запросіць у класы, каб пачаць чарговы навучальны год. Пойдзе звыклы адукацыйны працэс, без якога завуч ужо не ўяўляе свайго жыцця.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем