Рассказываем о работе добровольной дружины ОГПТК

Рассказываем о работе добровольной дружины ОГПТК

Правапарадак

У патрулі — дружыннікі з каледжа

У складзе добраахвотнай дружыны Асіповіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа 8 юнакоў

Соф’я САВАЙТАН.

s.savaytan@gzt-akray.by

Людзі сталага ўзросту добра памятаюць часы, калі па вечарах на вуліцы выходзілі добраахвотныя народныя дружыны, якія аказвалі дапамогу праваахоўным органам у захаванні грамадскага парадку. Калі грамадзяне бачылі побач моцных хлопцаў з чырвонымі павязкамі на рукавах, то адчувалі сябе больш упэўненымі ва ўласнай бяспецы. Потым надышоў перыяд, калі гэтыя грамадскія фарміраванні былі незаслужана забыты, аднак пазней стала ясна, што спісваць іх у архіў рана. І ў 2003 годзе ў краіне быў прыняты закон “Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку”, які замацаваў прававыя асновы стварэння дружын і статус саміх дружыннікаў. Цяпер добраахвотная дружына — аб’яднанне людзей, якія прымаюць удзел у рэйдах сумесна з супрацоўнікамі міліцыі. У асноўным дружыннікі аказваюць дапамогу ў выяўленні і спыненні правапарушэнняў, затрыманні і дастаўцы ў дзяжурную часць асоб, якія здзейснілі адміністрацыйныя правапарушэнні.

Як паведаміў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічный рабоце і кадравым забеспяченні Андрэй Бабіч, у раёне зараз 16 добраахвотных фарміраванняў, іх функцыянаванне — эфектыўная прафілактычная мера, а таксама праверка на трываласць рабят, многія з якіх потым прыходзяць служыць у міліцыю.

Выдатна сябе зарэкамендавала маладзёжная дружына каледжа, пра дзейнасць якой распавяла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Таццяна Сцёпіна:

— Добраахвотная дружына АДПТК заснавана ў 2011 годзе. У яе ўваходзяць навучэнцы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, здольныя па сваіх дзелавых і маральных якасцях, стане здароўя выконваць задачы па падтрыманні правапарадку. У вольны ад вучобы час яны ў цесным узаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі ўдзельнічаюць у патруляванні, забеспячэнні бяспекі падчас масавых мерапрыемстваў і гэтак далей. У абавязкі членаў дружыны ўваходзіць, у першую чаргу, рознабаковае садзейнічанне праваахоўным органам. Немалаважная і праца па прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, прававым выхаванні аднагодкаў. Байцы атрада аказваюць вялікую дапамогу ў забеспячэнні грамадскага парадку ў каледжы і яго інтэрнаце пры правядзенні розных масавых фэстаў. Члены атрада прымалі і прымаюць актыўны ўдзел не толькі ў акцыях, урачыстасцях, сходах каледжа, але і ў раённых і гарадскіх мерапрыемствах. Актывісты атрада неаднаразова ўзнагароджваліся падзякамі і граматамі райаддзела міліцыі і БРСМ.

Дзяжурства юных дружыннікаў ажыццяўляецца гэтак жа, як і іншых — у адпаведнасці з графікам. Райаддзел міліцыі аказвае дапамогу ў дзейнасці, а таксама вядзе ўлік вынікаў работы. Разам мы павінны зрабіць так, каб жыхары раёна адчувалі бяспеку і спакой. Таму, напрыклад, перад выхаднымі і святочнымі днямі, калі непазбежна ўзрастае колькасць правапарушэнняў, у першую чаргу наведваюцца грамадскія месцы, дзе збіраецца моладзь. Пры патруляванні кожны дружыннік абавязаны мець пры сабе пасведчанне, адметны нагрудны знак або нарукаўную эмблему (павязку) з сімволікай добраахвотнай дружыны.

Рабяты-дружыннікі ставяцца да такой дзейнасці пазітыўна і адказна. У дружыну ўваходзяць і работнікі каледжа — людзі, якія займаюцца выхаваннем маладога пакалення: зараз яе камандзірам з’яўляецца інжынер-праграміст Аляксандр Шпак. Іх прыстойнасць і дысцыплінаванасць — выдатны прыклад для пераймання падрастаючаму пакаленню. У цэлым прыемна ўсведамляць, што ў нашай установе адукацыі працуюць і вучацца неабыякавыя людзі, якія аб’ядноўваюцца на карысць усім землякам і іх бяспецы.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость