Рабочие будни детского сада в Ясене

Рабочие будни детского сада в Ясене

Дзень пачынаецца з дзіцячых усмешак

Алена Мартынчык.

e.martynchik@gzt-akray.by

З самага ранку да Людмілы Мычко і Тамары Саўчанкі са сваімі радасцямі і бедамі бягуць маленькія выхаванцы. Хтосьці ўпаў і падрапаў каленкі, ездзіў у госці, глядзеў цікавы мульцік, камусьці купілі новую цацку… Менавіта ім, сваім другім мамам, давяраюць хлопчыкі і дзяўчынкі самыя патаемныя жаданні.

Наведваюць дзіцячы садок Ясенскага комплексу 18 дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі падзелены на дзве групы: малодшая рознаўзроставая “Рамонак” да 5 га-доў і старэйшая “Сонейка”.

— Малыя цягнуцца да старэйшых, — гаворыць Тамара Іванаўна. А тыя ў сваю чаргу дапамагаюць ім, усяляк апякаюць. Як у сям’і сястрычкі і брацікі. Канечне, у нас розныя планы выхаваўчаадукацыйнай работы, для кожнага ўзросту свае заняткі, але паколькі маленькія прысутнічаюць на іх, то таксама ўбіраюць у сябе гэтыя веды. У жніўні да нас прыйшлі чатыры новыя выхаванцы, ужо адаптаваліся і на старэйшых глядзяць, што і як рабіць трэба. Цікава. Мне падабаецца мець зносіны з дзецьмі, назіраць, як яны ставяцца адзін да аднаго, да жывёл і цацак. Стараемся праводзіць заняткі незвычайна, каб выклікаць жаданне маляваць, даследаваць, тварыць, імкнемся заняць дзіця, каб яму не было калі капрызіць і сваволіць. А ўвечары суправажаю хлопчыкаў і дзяўчынак на школьным аўтобусе да хаты. Ёсць у нас выхаванцы з вёскі Асяродак, станцыі Ясень, Заельніка, аграгарадка. Пакуль усіх вернеш да бацькоў, дык і сама дахаты позна дабіраешся. Але за чатыры гады прывыкла.

Жыве выхавальніца ў горадзе, а сюды штодзённа прыязджае. Так распарадзіўся лёс, што жанчына пасля выхаду на заслужаны адпачынак не змагла заставацца дома і вырашыла працягнуць свой працоўны шлях і дарыць цяпло дзецям.

Людміла Мычко, у адрозненне ад калегі, мясцовая жыхарка.

Быў час, калі пераходзіла працаваць у прытулак. Атрымаўшы другую спецыяльнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры, і ў школе дзетак вучыла, — расказвае жанчына. — Але ўсё роўна вярнулася ў дзіцячы садок. Ужо 32 гады працую выхавальнікам, таму нават і не ведаю, як абысціся без маленькіх чамучак: усё ім трэба паказаць і расказаць, растлумачыць, што ды як. Дзетак мала, таму ёсць час на кожнага.

Паколькі музычнага кіраўніка ў садку няма, жанчыны самі праводзяць усе заняткі і спартыўныя мерапрыемствы, пішуць сцэнарыі і іграюць розных персанажаў. А роля Дзеда Мароза для Людмілы Аркадзьеўны стала ўжо ганаровай.

Раней далучалі да ўдзелу ў ранішніках бацькоў, — успамінае Людміла Мычко.Але ў многіх не атрымліваецца, бо працуюць у сельгаспрадпрыемстве і не могуць пакінуць жывёлу без догляду. Таму шукаем іншае выйсце. Дзеці заўсёды дораць нам прыемныя пачуцці. Малыя нібы люстэрка: усміхнешсяі ў адказ атрымаеш тое ж. Напэўна, гэта і цягне нас штодзённа на працу.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем