Профориентация в Протасевичской школе

Профориентация в Протасевичской школе

Прафарыентацыя

Дзе нарадзіліся, там і спатрэбіліся

Пратасевіцкая сярэдняя школа размяшчаецца ў прыгожай маляўнічай мясціне. Бацькі многіх дзяцей працуюць у ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, і вучням добра знаёма праца работнікаў сельскай гаспадаркі. А ўлічваючы тое што дзяржаве патрэбны граматныя спецыялісты для сельгаспрадпрыемстваў, педкалектыў установы адукацыі вырашыў больш грунтоўна знаёміць рабят з адпаведнымі прафесіямі.

Пра тое, як арганізавалі работу ў дадзеным кірунку, расказвае дырэктар Пратасевіцкай СШ Ганна Валасевіч:

— У 2018/2019 годзе на базе 10 класа ўтварылі профільную групу прафесійнай накіраванасці для арыентацыі школьнікаў на атрыманне аграрных спецыяльнасцей, у якой на павышаным узроўні сталі вывучаць біялогію і фізіку. Дадаткова вучні асвойвалі факультатыўны курс “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”, зацверджаны Міністэрствам адукацыі.

Былі заключаны дамовы аб сумеснай дзейнасці з Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэтам і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Вялі тлумачальную работу сярод бацькоў і вучняў, абгрунтоўваючы запатрабаванасць і перспектывы працы на зямлі.

Тэме прафарыентацыі надзялялі шмат увагі на класных гадзінах, вучэбных і факультатыўных занятках. Неабходныя матэрыялы змяшчаліся на інфармацыйных стэндах. На практычныя заняткі запрашалі спецыялістаў гаспадаркі, якія знаёмілі са сваёй работай. А педагогі ў сваю чаргу наведвалі семінары ў аграрным тэхнічным універсітэце і Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Да выпускнікоў нашай школы прыязджалі таксама прадстаўнікі Віцебскай ветэрынарнай акадэміі, Клічаўскага дзяржаўнага аграрнатэхнічнага каледжа. Вучні наведвалі дні адчыненых дзвярэй ва ўстановах адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

У выніку ўсёй праведзенай работы хлопчыкі і дзяўчынкі профільнай групы да канца 11 класа вызначыліся з паступленнем. Усе сталі студэнтамі і навучэнцамі тых устаноў, якія выбралі, і зараз паспяхова навучаюцца па спецыяльнасцях “селекцыя і насенняводства” і “тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці”.

Сваю задачу бачым і ў тым, каб выпускнікі вярнуліся дадому. Гэтаму садзейнічаюць мэтавыя накіраванні ад сельгасгаспадарак.

 Прафарыентацыйная работа ў школе працягваецца. У бягучым навучальным годзе на базе нашай установы адукацыі адчынены ўжо профільны клас аграрнай накіраванасці. Спадзяёмся, што ён таксама спраўдзіць чаканні настаўнікаў і дапаможа вучням выбраць у жыцці правільны шлях.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость