Пра арганізацыю груп прадоўжанага дня ў школах горада і раёна даведаліся ў аддзеле па адукацыі райвыканкама

Пра арганізацыю груп прадоўжанага дня ў школах горада і раёна даведаліся ў аддзеле па адукацыі райвыканкама

Пра арганізацыю груп прадоўжанага дня ў школах горада і раёна даведаліся ў аддзеле па адукацыі райвыканкама.

Пасля ўрокаў у рабят пачынаецца вольны час і некаторыя з іх застаюцца ў групах прадоўжанага дня. Такая форма занятасці дзетак мае свае плюсы: па-першае, за сваіх сыноў і дачок спакойныя бацькі; па-другое, гэта разнастайныя секцыі і гурткі, падрыхтоўка дамашніх заданняў, прагулкі на свежым паветры; а галоўнае — структураваная арганізацыя дзейнасці дзіцяці пасля ўрокаў.

У нашым раёне групы прадоўжанага дня дзейнічаюць ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі. У залежнасці ад колькасці выхаванцаў яны сфарміраваны наступным чынам: у групе сабраны толькі аднакласнікі ці аб’яднаны навучэнцы блізкага ўзросту. Дзейнасць ГПД рэгламентуецца нарматыўнымі дакументамі з улікам мясцовых умоў. Так, групы прадоўжанага дня могуць быць адкрыты для вучняў ажно да дзявятага класа, але для гэтага неабходна, каб бацькі напісалі заявы і жадаючых набралася дастатковая колькасць. Да таго ж немалаважна і наяўнасць прыдатнай матэрыяльна-тэхнічнай базы (для першакласнікаў арганізаваны дзённы сон), а таксама даступнасць гарачага харчавання ў залежнасці ад  працягласці знаходжання дзяцей ва ўстанове адукацыі.

Як паказвае практыка, ГПД наведваюць пераважна вучні першых і другіх класаў. Аднак прадоўжанкі ў раёне сфарміраваны для школьнікаў з першага па сёмы клас уключна. Вучні сярэдняга звяна адукацыі карыстаюцца паслугамі прадоўжанкі выключна на сяле.

Найбольш дзяцей налічваецца ў групах гімназіі — 177 вучняў, а вось сярод раённых школ у лідарах Ялізава. Тут ГПД наведвае 91 дзіця. У групах школьнікі могуць праводзіць да шасці гадзін, але ёсць ГПД на скарочаным дні, што абумоўлена арганізацыяй падвозу на школьных аўтобусах у сельскіх установах адукацыі.

З пачатку навучальнага года было сфарміравана 47 ГПД, якія зараз наведвае 1 138 дзяцей. У гарадскіх школах, гімназіі, а таксама Ліпені і Ялізаве, акрамя настаўнікаў, у ГПД працуюць і выхавальнікі.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем