Поздравляем осиповичских педагогов с победой!

Віншуем!
23 снежня ў Маскве падвялі вынікі Міжнароднага конкурсу педагагічных ідэй і майстэрства сярод выкладчыкаў рускай мовы ў краінах СНД “Школа без межаў”. У спіс пераможцаў увайшла і настаўнік рускай мовы і літаратуры гімназіі Таццяна Амбрушкевіч. Усяго на конкурс паступіла 623 заяўкі.
На мінулым тыдні ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў заключны этап фестывалю маладых педагогаў “Прызванне — педагог”. Традыцыйна ён праходзіць у два этапы: першы — адборачны (конкурс відэаўрокаў), другі — заключны, які аб’яднаў творчае самапрадстаўленне педагогаў і публічнае выступленне на тэму “У жыцці кожнага чалавека бываюць настаўнікі…”. Сёлета лепшай у намінацыі “Пачатковыя класы” стала малады педагог сярэдняй школы № 3 Юліяна Вараўко.