Поспехі ў асіповіцкіх вучняў побач

Поспехі ў асіповіцкіх вучняў побач

Удзел у IV рэспубліканскім конкурсе танцавальнага мастацтва «Dance Powe, які нядаўна праходзіў у Мінску, стаў паспяховым для юных асіпаўчан з узорна-харэаграфічнага ансамбля «Крынічка» з ДШМ № 1 (педагог Марыя Шабуневіч) — заваяваны Дыплом III ступені ў намінацыі «народны танец». Iх сябры з танцавальнага калектыву «Серпанцін» (Вікторыя Чаур) выступілі ў намінацыі «эстрадны танец» і атрымалі Дыплом удзельніка.

Усміхнулася фартуна гэтым двум калектывам і на рэспубліканскім конкурсе — харэаграфічнага мастацтва для пачынаючых танцораў «Я танцую»: «Серпанцін» вярнуўся дадому з другім месцам, «Крынічка» — з трэцім.

Вучні гэтай жа школы папоўнілі творчую скарбонку ўзнагародамі, прывезенымі з абласнога этапу VII рэспубліканскага адкрытага конкурсу імя I.I. Жыновіча. Юны баяніст Яўген Асомчык (педагог Таццяна Стэцюк) атрымаў Дыплом III ступені, дамрыстка Лізавета Крыль (Алена Чумак), гітарыстка Дар’я Барон (Iрына Збанок) — Дыпломы ўдзельнікаў. Такой жа ўзнагароды дасягнула і цымбалістка з Лапіч Юлія Шпаглова (Наталля Пятрэнка).

Крысціна Ціхановіч з Дараганаўскай дзіцячай школы мастацтваў прыняла ўдзел у Міжнароднай   алімпіядзе мастацтваў «Мой свет — мастацтва!», якая прайшла ў Мінску. Крысціна, уразіўшы журы сваёй гульнёй на цымбалах (настаўнік — Таццяна Пучкоўская, канцэртмайстар — Наталля Кліменка), адзначана Дыпломам III ступені. Сваё творчае майстэрства юная выканаўца прадэманструе на гала-канцэрце, які пройдзе 1-3 мая ў Маскве.

Пацешныя святлафоры і дабрадушныя інспектары ДАI, вясёлыя аўтамабілі і недысцыплінаваныя пешаходы — фантазія дзяцей і падлеткаў у адлюстраванні свету дарожнага руху не ведае межаў. Варта дадаць да яе паперу, фарбы, трохі пластыліну ці проста драўляных матэрыялаў — і правілы паводзін на дарозе ператвараюцца ў наглядныя і даступныя дапаможнікі. Размясціліся яны ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі — удзельнічаюць у творчым конкурсе «Захоўваем законы дарог», які праводзіцца Дзяржаўтаінспекцыяй РАУС сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму. Лепшыя з іх у кожнай узроставай катэгорыі і намінацыі адправяцца на вобласць.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость