Поспехі ў асіповіцкіх вучняў побач

Поспехі ў асіповіцкіх вучняў побач

Удзел у IV рэспубліканскім конкурсе танцавальнага мастацтва “Dance Power”, які нядаўна праходзіў у Мінску, стаў паспяховым для юных асіпаўчан з узорна-харэаграфічнага ансамбля “Крынічка” з ДШМ № 1 (педагог Марыя Шабуневіч) — заваяваны Дыплом III ступені ў намінацыі “народны танец”. Iх сябры з танцавальнага калектыву “Серпанцін” (Вікторыя Чаур) выступілі ў намінацыі “эстрадны танец” і атрымалі Дыплом удзельніка.

Усміхнулася фартуна гэтым двум калектывам і на рэспубліканскім конкурсе — харэаграфічнага мастацтва для пачынаючых танцораў “Я танцую”: “Серпанцін” вярнуўся дадому з другім месцам, “Крынічка” — з трэцім.

Вучні гэтай жа школы папоўнілі творчую скарбонку ўзнагародамі, прывезенымі з абласнога этапу VII рэспубліканскага адкрытага конкурсу імя I.I. Жыновіча. Юны баяніст Яўген Асомчык (педагог Таццяна Стэцюк) атрымаў Дыплом III ступені, дамрыстка Лізавета Крыль (Алена Чумак), гітарыстка Дар’я Барон (Iрына Збанок) — Дыпломы ўдзельнікаў. Такой жа ўзнагароды дасягнула і цымбалістка з Лапіч Юлія Шпаглова (Наталля Пятрэнка).

Крысціна Ціхановіч з Дараганаўскай дзіцячай школы мастацтваў прыняла ўдзел у Міжнароднай   алімпіядзе мастацтваў “Мой свет — мастацтва!”, якая прайшла ў Мінску. Крысціна, уразіўшы журы сваёй гульнёй на цымбалах (настаўнік — Таццяна Пучкоўская, канцэртмайстар — Наталля Кліменка), адзначана Дыпломам III ступені. Сваё творчае майстэрства юная выканаўца прадэманструе на гала-канцэрце, які пройдзе 1-3 мая ў Маскве.

Пацешныя святлафоры і дабрадушныя інспектары ДАI, вясёлыя аўтамабілі і недысцыплінаваныя пешаходы — фантазія дзяцей і падлеткаў у адлюстраванні свету дарожнага руху не ведае межаў. Варта дадаць да яе паперу, фарбы, трохі пластыліну ці проста драўляных матэрыялаў — і правілы паводзін на дарозе ператвараюцца ў наглядныя і даступныя дапаможнікі. Размясціліся яны ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі — удзельнічаюць у творчым конкурсе “Захоўваем законы дарог”, які праводзіцца Дзяржаўтаінспекцыяй РАУС сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму. Лепшыя з іх у кожнай узроставай катэгорыі і намінацыі адправяцца на вобласць.

Последние новости

Культура

Районный историко-краеведческий музей участвует в IV Республиканской акции «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

20 мая 2025
Читать новость
Власть

“Разруха не в клозетах, а в головах”. Лукашенко указал на упущения в наведении порядка словами классика

20 мая 2025
Читать новость
Власть

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
Образование

Осиповчанка Анастасия Яцышена заняла 2 место в личном зачёте республиканских соревнований по летнему многоборью

20 мая 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в зале заседаний райисполкома состоялась 14 сессия депутатов 29 созыва

20 мая 2025
Читать новость
Армия

Как рассказали в военном комиссариате Осиповичского и Кличевского районов, мероприятия призыва граждан на военную службу — срочную и в резерве — подходят к завершению

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем