Першы сярэдне-спецыяльны выпуск у Асіповіцкім каледжы

Першы сярэдне-спецыяльны выпуск у Асіповіцкім каледжы

Шмат хто і да гэтага часу па інерцыі называе Асіповіцкі прафесійна-тэхнічны каледж ліцэем, але прайшло ўжо некалькі гадоў, як навучальная ўстанова змяніла свой статус. I ўсё дзякуючы групе тэхнікаў-будаўнікоў, якія ў 2014 годзе першымі атрымалі дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

sso-gruppa

Напачатку жадаючых атрымаць узгаданую адукацыю было значна больш, аднак да пераможнага фінішу дайшлі толькі самыя зацятыя і мэтанакіраваныя. Прычым сярод 12 выпускнікоў ёсць і 2 дзяўчыны. Адразу сённяшнія выпускнікі атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю, а ўжо на яе базе — сярэднюю спецыяльную.

— Пражылі разам некалькі гадоў, — кажа куратар былых навучэнцаў Юрый Абмоін. — Усялякае здаралася. Часам даводзілася быць і за маці, і за бацьку, вырашаць пэўныя пытанні, дапамагаць. Лёгка ў працы з дзецьмі не бывае, кожны — індывідуальнасць. Спадзяюся, з іх атрымаліся сапраўды годныя будаўнікі.

Ёсць сярод выпускнікоў і актывісты, якія атрымалі пахвальныя граматы за дасягненні ў вучобе, спорце і грамадскім жыцці каледжа: Iван Кавальчук, Арцемій Чорны, Алег Пакроўскі, Дзмітрый Мігуцкі, Сяргей Iмамаліеў. Акрамя таго, разам з дыпломам аб адукацыі юнакам і дзяўчатам уручаны і накіраванні на першае месца працы. Характэрна, што палова спецыялістаў адправіцца па размеркаванні на Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі. Астатнія ж засталіся ў нашым раёне. Напрыклад, дзяўчаты будуць працаваць у АДУКВП «Водаканал» і ўстанове прарабскага пункта Асіповічы Магілёўскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў № 5. Варта адзначыць, што разам з групай ДС-1 сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымалі і некалькі завочнікаў.

vruchenie-diplomov-kolledzh.jpg

Будаўнічыя спецыяльнасці даволі прэстыжныя сёння, і 12 наваспечаных тэхнікаў-будаўнікоў відавочна не памыліліся з выбарам прафесіі. А ў каледжы вырашана вопыт замацаваць: абвешчаны чарговы набор на гэтую спецыяльнасць. Краіне патрэбны будаўнікі — не ўпусціце свой шанс!

Мария ТАЛЕЙКО.

Последние новости

ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем