Педагогическая конференция прошла в Осиповичах

Педагогическая конференция прошла в Осиповичах

Кастрычнік пазалотай вітае педагогаў

«Настаўнік — прафесія ад Бога, усе астатнія прафесіі — вытворныя ад яе», — кажуць у народзе. Пазаўчора ў краіне адзначалася прафесійнае свята людзей гэтай высакароднай прафесіі. Па традыцыі напярэдадні яго педагогі Асіповіччыны сабраліся ў раённым Цэнтры культуры. Тут былі і тыя, хто мае за плячыма 3-4 дзясяткі гадоў працоўнага стажу, і выпускнікі педагагічных ВНУ, для якіх гэты навучальны год стаў першым у прафесійным жыцці. Тых і другіх віталі калегі, выказваючы ветэранам даніну павагі, а моладзі — пажаданні творчых узлётаў і метадычных знаходак.

SHavlyuga-vruchaet

Павіншаваў настаўнікаў са святам і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Які выказаў упэўненасць у тым, што ўстановы адукацыі раёна будуць працягваць радаваць сваімі дасягненнямі, а выпускнікі праявяць сябе ў розных галінах народнай гаспадаркі. Начальнік раённага аддзела адукацыі Наталля Шаўчэнка адзначыла важнасць і высакароднасць працы педагога, падзякавала калегам за адданасць выбранай справе і творчы падыход да яе.

osipovichi-pedkonferentsiya

Былі ўручаны Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і райаддзела адукацыі настаўнікам і кіраўнікам устаноў адукацыі, выхавальнікам і педагогам устаноў дадатковай адукацыі. А яшчэ ўдзельнікі сустрэчы атрымалі асалоду ад канцэртнай праграмы, з якой выступілі калегі і тыя, дзеля каго і працуюць паважаныя работнікі галіны.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем