Педагогическая конференция прошла в Осиповичах

Педагогическая конференция прошла в Осиповичах

Кастрычнік пазалотай вітае педагогаў

“Настаўнік — прафесія ад Бога, усе астатнія прафесіі — вытворныя ад яе”, — кажуць у народзе. Пазаўчора ў краіне адзначалася прафесійнае свята людзей гэтай высакароднай прафесіі. Па традыцыі напярэдадні яго педагогі Асіповіччыны сабраліся ў раённым Цэнтры культуры. Тут былі і тыя, хто мае за плячыма 3-4 дзясяткі гадоў працоўнага стажу, і выпускнікі педагагічных ВНУ, для якіх гэты навучальны год стаў першым у прафесійным жыцці. Тых і другіх віталі калегі, выказваючы ветэранам даніну павагі, а моладзі — пажаданні творчых узлётаў і метадычных знаходак.

SHavlyuga-vruchaet

Павіншаваў настаўнікаў са святам і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Які выказаў упэўненасць у тым, што ўстановы адукацыі раёна будуць працягваць радаваць сваімі дасягненнямі, а выпускнікі праявяць сябе ў розных галінах народнай гаспадаркі. Начальнік раённага аддзела адукацыі Наталля Шаўчэнка адзначыла важнасць і высакароднасць працы педагога, падзякавала калегам за адданасць выбранай справе і творчы падыход да яе.

osipovichi-pedkonferentsiya

Былі ўручаны Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і райаддзела адукацыі настаўнікам і кіраўнікам устаноў адукацыі, выхавальнікам і педагогам устаноў дадатковай адукацыі. А яшчэ ўдзельнікі сустрэчы атрымалі асалоду ад канцэртнай праграмы, з якой выступілі калегі і тыя, дзеля каго і працуюць паважаныя работнікі галіны.

Последние новости

Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость
Общество

ЗАО “ОЗТМ” в числе лучших белорусских экспортеров

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем