Папяровыя карункі — на радасць асіповіцкім гімназістам

Папяровыя карункі — на радасць асіповіцкім гімназістам

Пра тое, што Новы год набліжаецца, гаворыць многае: магазінныя вітрыны з цацкамі і мішурой, упрыгожаныя ёлкі на гарадскіх плошчах і ў парках, ззянне гірляндаў у вячэрні час. Многія вокны будынкаў ператварыліся ў рукатворны папяровы цуд — што толькі не адкрываецца воку! Тут і карункавыя сняжынкі, і сюжэтныя казачныя кампазіцыі, і героі любімых дзіцячых мульцікаў, і сімвал наступаючага года — певень. І ўсё выканана ў тэхніцы выцінанкі, якая бярэ ў палон як малых, так і людзей ва ўзросце.

gimnaziya2

Выразанымі з паперы фігурамі аздабляюць не толькі вокны, але і памяшканні. Асабліва захапіліся такім творчым працэсам настаўнікі і вучні гімназіі. Ужо які год навучальная ўстанова ў гэтую пару прыцягвае ўвагу прахожых здалёк. Кожнае школьнае акно — сапраўдны шэдэўр мастацтва.

gimnaziya

Новы год — свята незвычайнае, — гаворыць настаўнік абслугоўваючай працы Жанна Бранавіцкая. — Яго любяць дарослыя і дзеці, кожнаму хочацца цудаў. І калі няма чарадзейнай палачкі, дык чаму цуд не стварыць з дапамогай простых і даступных прадметаў — нажніц і паперы, як гэта рабілі нашы продкі? Адначасова адраджаецца і старадаўняя традыцыя. Займацца выцінанкай вучням падабаецца, клас на нейкі час становіцца майстэрняй. Прастор для мыслення ў маленькіх творцаў неабмежаваны, і нараджаюцца на свет ажурныя дрэвы, цацкі, сняжынкі, кветкі — усё, што душа не пажадае. Выразанне, безумоўна, патрабуе ўвагі, уседлівасці, карпатлівасці, але вынік заўсёды радуе. З кожным годам майстэрства гімназістаў усё больш шліфуецца. Юныя творцы ўпрыгожваюць і дамашнія пакоі. I з заканчэннем свята развітвацца з загадкавасцю не хочацца…

gimnaziy1

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем