Памяць будзе жыць

 

26 верасня ў вучэбна-педагагічным комплексе “Вязаўніцкі дзіцячы сад-базавая школа” адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі і прысваенню ўстанове імя Героя Савецкага Саюза Яўгенія Міхайлавіча Стэльмаха — ураджэнца гэтых мясцін, ваеннага лётчыка, які мужна загінуў у 1951 годзе и пахаваны ў китайским горадзе Люйшунь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Асіповіцкага райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, старшыня Ліпенскага сельвыканкама Надзея Цяхнюк, начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызму райвыканкама Наталля Шаўчэнка. У школу завіталі мясцовыя жыхары, яе былыя вучні, а таксама родная і стрыечная сёстры патрыёта Таццяна Шаўцова і Марыя Губ- ская. Таццяна Міхайлаўна разам са сваімі сябрамі, у тым ліку і старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрыем Корбанам, выступілі ініцыятарамі ўвекавечання памяці праслаўленага героя.
— Спадзяёмся, — адзначылі яны, — што светлая памяць пра Яўгенія Міхайлавіча, які, не шкадуючы свайго жыцця, абараняў інтарэсы радзімы і загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, надоўга застанецца ў кожнага ў сэрцы. Асабліва хочацца, каб пра яго подзвіг ведала падрастаючае пакаленне і вучылася ў яго мужнасці і патрыятызму.
…Палатно, пад якім была схавана мемарыяльная дошка, усталяваная на будынку школы, здымаецца. У хвіліне маўчання застылі ўсе прысутныя. Гучаць артылерыйскія залпы. На вачах у людзей слёзы.
Па мірным небе плывуць аблокі, лёгкі ветрык паціху калыша дрэвы ў школьным садзе. Пад яго павеў з вуснаў адной з цяперашніх вучаніц гучаць словы:
— Мы будзем першымі выпускнікамі школы імя Героя Савецкага Саюза Яўгенія Міхайлавіча Стэльмаха. Гэта не толькі пачэсна для нас, але і адказна. Пастараемся быць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны.
А затым над вёскай паплыла многім знаёмая, да болю шчымлівая песня “Жураўлі” ў выкананні педагога Жанны Ліха-дзіеўскай: “Мне кажется порою, что солдаты, с кровавых не пришедшие полей, не в землю нашу полегли когда-то, а превратились в белых журавлей”…
І як быццам бы пачуўшы гэтыя пранікнёныя словы, над школай ўзвілася птушка — сімвал свабоды і міру. Міру, дзеля якога стаяў на варце і наш зямляк Яўгеній Стэльмах.
Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”

19 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака

19 июля 2025
Читать новость
Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем