Падзяка за працу

Падзяка за працу

У панядзелак, 2 верасня, на вуліцах тут і там можна было сустрэць прыгожа апранутых дзяцей з кветкамі ў руках, якія па аднаму і невялічкімі групкамі накіроўваліся ў двары ўстаноў адукацыі Асіповіччыны, дзе ў гэты дзень ладзіліся святочныя лінейкі. Урачыстасць адбылася і ў прафесійна-тэхнічным каледжы.
Адметна, што навучэнцаў установы не толькі павіншавалі з пачаткам навучальнага года, а першакурснікаў — з новым этапам у жыцці. На ўрачыстасцях з удзелам намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктара Стурліса было адзначана, што хлопцы і дзяўчаты не толькі добра адпачылі ў летні час, але і старанна папрацавалі. На будаўніцтве малочнатаварных ферм і ў ДУКВП “Райсэрвіс” побач з бабруйскімі студэнтамі рабіў 351 навучэнец каледжа і школ раёна.
Падзякі РА ГА БРСМ за ўдзел у развіцці студэнцкага руху ў раёне атрымалі камандзіры студ-атрадаў Міхаіл Чэшка, Антон Баравік, Аляксандр Жук, Iрына Стэльмах, Міхаіл Кур’яновіч, Вольга Вознік; ад упраўлення райсельгасхарчу і каштоўныя падарункі ад РА РГА “Белая Русь” — дырэктары ўстаноў, якія сфарміравалі студатрады і дапамаглі арганізаваць быт і вольны час іх удзельнікаў.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем