Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па вучэбных прадметах, дзе асіпаўчане паказалі добрыя веды
У трэцім этапе прынялі ўдзел 34 навучэнцы. Найбольшая колькасць вучняў — 6 чалавек — прадстаўлялі Асіповіччыну ў інтэлектуальным спаборніцтве па інфарматыцы.
Дыплома I ступені ўдастоены васьмікласнік Ялізаўскай сярэдняй школы Мікіта Ганчароў (матэматыка, педагог Людміла Савінская).
Другое месца занялі дзевяцікласніца гімназіі Соф’я Храмава (беларуская мова і літаратура, педагог Таццяна Краснова) і дзесяцікласніца Ялізаўскай СШ Ксенія Александровіч (руская мова і літаратура, педагог Галіна Бурак).
Дыпломы III ступені атрымалі васьмікласніца Ялізаўскай СШ Анастасія Балуха (руская мова і літаратура, педагог Галіна Бурак) і адзінаццацікласнік Вяззеўскай СШ Міхаіл Турноў (працоўнае навучанне, педагог Аляксандр Ляўкоў). Дыпломы такой жа вартасці па фізічнай культуры прывезлі з абласнога цэнтра гімназісты дзесяцікласніца Ганна Хаванская і адзінаццацікласніца Анастасія Алферчык (педагог Анжаліка Бруёк), па інфарматыцы — вучань выпускнога класа Антон Аўсянік (педагог Наталля Громава) і навучэнцы Яўгена Гарадзецкага Сцяпан Быхаўцоў (9 клас) і Яраслаў Сінькевіч (10 клас).
Заахвочвальныя водгукі заслужылі адзінаццацікласнікі СШ № 4 Лізавета Сямёнава (англійская мова, педагог Юлія Шульгіна) і СШ № 1 Цігран Няхай (геаграфія, педагог Алена Хальцова) і дзевяцікласніца гімназіі Антаніна Новік (хімія, педагог Наталля Альховік).