Осиповичскому дошкольному центру развития ребенка — 50 лет

Асіповіцкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці ў пятніцу адзначыў 50-годдзе. Юбіляр займае лідзіруючае месца сярод устаноў дашкольнай адукацыі раёна. Толькі за апошнія 20 гадоў калектыў 15 разоў займаў першае месца і пяць — другое ў спаборніцтве па сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна, шэсць разоў перамагаў у аглядзе-конкурсе на лепшую ўстанову дашкольнай адукацыі раёна па ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму і ня-шчасных выпадкаў падчас адукацыйнага працэсу, неаднаразова станавіўся пераможцам па выніках раённага агляду-конкурсу на лепшае азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі. І гэта не поўны спіс перамог работнікаў цэнтра.

Ганаровыя госці юбілею — намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, начальнік аддзела па адукацыі Ірына Сяргейчык, яе намеснік Марына Бабіна, намеснік старшыні райарганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Хаецкая, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Антаніна Нілава — павіншавалі калектыў цэнтра, яго ветэранаў, выхаванцаў і выпускнікоў са святам, уручылі ганаровыя граматы і падзякі лепшым работнікам і падарункі ўстанове. Выхавальнікі, дзеці і іх бацькі падрыхтавалі і правялі душэўную канцэртную праграму.

Последние новости

Происшествия

ДТП в Осиповичском районе с летальным исходом

12 августа 2026
Читать новость
Образование

З першага верасня школьнікаў чакаюць навацыі ў харчаванні

12 августа 2026
Читать новость
Культура

Бібліяграфія асіповіцкай паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Лёлі Багдановіч папоўнілася яшчэ двума выданнямі

12 августа 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

12 августа 2026
Читать новость
Общество

Помощь к школе: кто может получить выплаты, сколько и куда обращаться

12 августа 2026
Читать новость
Общество

Стильно, модно, молодежно: сколько стоит собрать ребёнка в школу в Осиповичах

12 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем